Родная мова

З нагоды Дня роднай мовы на сайце Dataviz.by з'явіліся лінгвістычныя візуалізацыі з каментарамі. Што такое родная мова? Чаму адказы на лінгвістычныя пытанні перапісаў 1999 і 2009 так адрозніваюцца? Прадстаўнікі якога этнасу размаўляюць па-беларуску больш за беларусаў? Калі вы лінгвіст і/ці ведаеце ўсё пра родную мову, можаце проста паразглядаць малюнкі.

Лінгвістычныя мерапрыемствы ў НАН Беларусі

Серада, 14 лютага 2018 г. Вольга Гарыцкая

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць у лютым шмат мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, напрыклад:

  • Круглы стол «Беларуская мова і бізнес», 20 лютага 2018 года a 14.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корпус 2, пак. 302), удзел трэба пацвердзіць да 16 лютага;
  • Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць», 21 лютага (вул. Сурганава, 1, корпус 2, пак. 302), праграма канферэнцыі;
  • Па старонках «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», 22 лютага 2018 года а 18.30 (Акадэмічная, 5).
  • Пра іншыя круглыя сталы, сустрэчы, імпрэзы і г.д. можна пачытаць тут.

    Лінгвістыка і дзяржава

    Напрыканцы 2017 года стала вядома, што Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, стаў акадэмікам. Гэта вялікі гонар і сімвал прызнання заслуг вучонага. 2 лютага 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы навукоўцам, у тым ліку А. А. Лукашанцу.

    Гуманітарныя навукі, а сярод іх і мовазнаўства, часта ўспрымаюцца як абстрактныя і не звязаныя з жыццём. Калі кажуць аб практычным прымяненні лінгвістыкі, то першымі звычайна ўзгадваюць інфармацыйныя тэхналогіі (машынныя перакладчыкі, пошукавыя сістэмы і г. д.) і выкладанне замежных моў. Аднак ёсць яшчэ адна сфера выкарыстання лінгвістычных ведаў, якая ў той ці іншай ступені ўплывае на паўсядзённае жыццё кожнага жыхара краіны, – гэта моўная палітыка.

    Чытаць далей →

    Інтэртэкст і славянскія краіны

    Ці задумваліся вы, колькі сёння славянскіх краін?

    Агульнапрызнаных, аказваецца, трынаццаць: Балгарыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія.

    Некаторыя з іх вядомы здаўна, з Сярэднявечча, некаторыя ўзніклі ў 1990-я гады, пасля распаду Савецкага Саюза і Югаславіі. Апошняй пра сваю самастойнасць абвясціла Чарнагорыя, у 2006 годзе. А перад ёй была доўгая паўза: Славакія і Чэхія адасобіліся 1 студзеня 1993 года. Нядаўна, значыць, быў юбілей — 25 гадоў незалежнасці.

    Гэтымі днямі я гартаў «СБ» і ўбачыў нататку Інэсы Плескачэўскай пад цьмянай, але кідкай назвай «Филология бархатного развода». Ясна, такое прамінуць нельга. :-)

    Чытаць далей →

    Поўх румынак не носіць

    Серада, 27 снежня 2017 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Публікацыі
    Пазнакі: |

    Аглядальнік газеты "Культура" Юрый Чарнякевіч, абараніўшы сёлета кандыдацкую дысертацыю "Агульнасць і арэальная дыферэнцыяцыя беларускіх пераходных гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны", вырашыў працягнуць збіранне моўнага матэрыялу ў сваім родным Заходнім Палессі дзеля падрыхтоўкі новых прац па беларускай дыялекталогіі. Рэдакцыя сайта Philology.by шчыра вітае вяртанне вопытнага даследчыка да палявой работы і перадрукоўвае нататку пра адзін з яго апошніх выездаў.Чытаць далей →

    Мікратапанімія Усходняга Палесся: мультыдысцыплінарнае даследаванне В. А. Шклярыка

    Многія з нас цікавіліся тым, адкуль з’явіліся іх горад, вёска ці мястэчка. Чаму вуліца, сажалка ці лес маюць тую ці іншую назву? Падобныя словы, што ўжываюцца ў нейкай мясцовасці і абазначаюць невялікія прыродна-геаграфічныя аб’екты (балоты, вуліцы, лясы, курганы, могілкі, малыя рэчкі, ручаі, паплавы і да т. п.), ёсць мікратапонімы. Вось некалькі прыкладаў: возера Голае, паляна Казлоўка, Андрэйкаў брод і г. д.

    Людзі розных узростаў і прафесій цікавяцца гісторыяй, паходжаннем найменняў бацькаўшчыны. Такія росшукі займаюць пачэснае месца ў краязнаўчай рабоце. Настаўнікі беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі, пачатковых класаў не раз рыхтавалі артыкулы, даклады, паведамленні пра свае ваколіцы, гл., напрыклад:

    Чытаць далей →

    «Чытаецца лёгка і захапляльна»: кніга В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы»

    За манаграфію «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы» (Мінск: Беларус. Навука, 2017. – 196 с.) Вадзім Шклярык атрымаў прэмію ў намінацыі «Лепшая навуковая работа маладых вучоных». Ганарымся!

    Публікуем рэцэнзію на кнігу.

    Міхайлаў, П. Пра мікратапонімы Усходняга Палесся грунтоўна, кваліфікавана, даходліва / П. Міхайлаў // Роднае слова. – 2017. – № 9. – С. 47–48. – Рэц. на кн.: Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. I. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2017. – 196 с.

    Апошнім часам у нашай краіне актыўна ажыццяўляюцца анамастычныя даследаванні. Пра гэта сведчыць выданне спецыяльнай літаратуры, навучальных дапаможнікаў, публікацыі ў перыядычным друку і інш. Анамастыка знаходзіць шырокае практычнае прымяненне ў лінгвістычных, гістарычных і геаграфічных навуках. Аднак па-ранейшаму ёсць многа нераспрацаваных пытанняў, вывучэнне якіх неабходнае для сучаснай навукі і штодзённай грамадскай практыкі. Менавіта такой нявырашанай праблемай заставалася вызначэнне лексіка-семантычных асаблівасцей мікратапонімаў Усходняга Палесся, якой прысвяціў сваю манаграфію навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вадзім Шклярык.

    Чытаць далей →

    Пецярбургская фаналагічная школа ў Мінску (6–8 снежня 2017 года)

    З 6 па 8 снежня 2017 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць знаходзіцца прафесар кафедры рускай мовы Міхаіл Барысавіч ПАПОЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, гістарычнай і дыялектнай фанетыцы рускай мовы, і дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства Аляксей Віктаравіч АНДРОНАЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, балтыйскай фанетыцы і граматыцы, гісторык мовазнаўства (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт).

    Запрашаем вас наведаць:

    – 6 снежня ў 16.00: лекцыя М. Б. Папова «Міфы пра Пецярбургскую фаналагічную школу» (аўд. 410 корпуса Д, вул. Румянцава, 12);

    – 7 снежня ў 11.15: лекцыя А. В. Андронава «Фаналогія, ці Навука НЕ пра гукі» (аўд. 503 корпуса В, вул. Захарава, 21);

    – 8 снежня ў 14.30: лекцыя М. Б. Папова «Спрэчныя пытанні вызначэння фанемнага складу рускай мовы» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21);

    – 8 снежня ў 15.30: адказы на пытанні, кансультацыі, прэзентацыя найноўшых выданняў філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта: вучэбна-метадычнага комплекса па фанетыцы М. Б. Папова, кніг «Націск» Поля Гарда, «Тэарэтычныя асновы літоўскай фаналогіі» Аляксаса Гірдзяніса, «Памяці М. І. Матусевіч» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21).

    М Б Папоў

    А Б Андронаў


    Тут можна азнаёміцца з папярэднімі выступленнямі пецярбургскіх калег:

    – лекцыя М. Б. Папова «Прынцыпы, крыніцы і метады вывучэння гукавых змен»;

    – лекцыя М. Б. Папова «Страта рэдукаваных галосных»;

    – даклад А. В. Андронова «Казімерас Буга ў Расіі» на ўрачыстым адкрыцці Цэнтра балтаславянскіх даследаванняў Інстытута славяназнаўства РАН 16 чэрвеня 2009 года.

    Сардэчна запрашаем вас паслухаць лекцыі пецярбургскіх лінгвістаў і паўдзельнічаць у дыскусіі.

    У Акадэміі навук канферэнцыя на тэму лексікаграфіі (23–24.XI.2017)

    Серада, 22 лістапада 2017 г. Аляксей Яскевіч

    23–24 лістапада 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы лексікаграфіі».

    Адрас падзеі: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.

    Праблематыка канферэнцыі:

    - Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп'ютарную і корпусную лексікаграфію;

    - Новыя слоўнікавыя праекты;

    - Перакладная лексікаграфія;

    - Тэрмінаграфія, тэрміналагічныя базы і банкі звестак;

    - Кагнітыўнае тэрміназнаўства і канцэптаграфія;

    - Аўтарская (пісьменніцкая) лексікаграфія;

    - Гістарычная лексікаграфія;

    - Вучэбная лексікаграфія, выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у камп'ютарнай лінгвадыдактыцы і ў інтэрнэт-дыдактыцы;

    - Ідэаграфічныя, статыстычныя, анамастычныя і іншыя слоўнікі;

    - Лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моў;

    - Сацыякультурныя і эканамічныя аспекты слоўнікавай дзейнасці.

    Можна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі.

    День мёртвых языков – 2017

    Панядзелак, 30 кастрычніка 2017 г. Аляксей Яскевіч
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: |

    Школа обучения языкам «City Lingva» и в этом году проводит «лингвистический Хэллоуин» – научно-популярное мероприятие под названием «День мёртвых языков - 2017». Это несколько рассказов об интересных и малоизвестных фактах из истории языков и социолингвистических ситуаций. Вот некоторые из них:

    • Как определить: язык скорее мёртв, или язык скорее жив?
    • Сербско-хорватский язык: убили или не спасли?
    • Что такое ревитализация? И какое отношение это имеет к языкам?
    • Каково это - быть последним носителем собственного языка?

    Приходите, будет интересно!

    Время и место: понедельник, 30.10.2017, 18:30, ЦЭХ (Октябрьская, 16).

    Событие в Фейсбуке

    Да 90–годдзя прафесара А. Я. Супруна

    Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ пачынае рыхтавацца да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара А. Я. Супруна (1928—1999).

    З 2000 г. у гонар даследчыка ладзяцца канферэнцыі "Супруноўскія чытанні".

    Прапануем азнаёміцца з дакладамі V Супруноўскіх чытанняў (2006 год):

    "Паўднёваславянскія мовы ў іх гісторыі і сучасным стане".

    Іншыя зборнікі можна ўбачыць на сайце кафедры.

    Працы па мовазнаўстве ў фондах Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане

    Згодна з ацэнкай Ігара Іванова, былога сакратара Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, кніжная калекцыя гэтай установы налічвае каля 30 000 выданняў. Па прычыне адсутнасці ў бібліятэцы каталога (нават папяровага, хоць аўтар кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» Наталля Гардзіенка сцвярджае, што ўласны каталог бібліятэка мела [2, с. 437]) даследчыкі беларушчыны вымушаны праводзіць, што называецца, выведку боем — прыязджаць у Лондан і шукаць неабходныя матэрыялы на месцы.

    Чытаць далей →

    Багдановіч загучаў па–сербску

    У музеі Максіма Багдановіча 13 ліпеня адбудзецца прэзентацыя яго зборніка “Вянок” у перакладзе на сербскую мову Даяны Лазаравіч. Кніга выйшла сёлета ў Бялградзе дзякуючы падтрымцы Амбасады Беларусі ў Сербіі (пасол У. Чушаў) і фірмы «Premar Services Ag» (дырэктар П. Томіч).

    Ласкава запрашаем у 18 гадзін у музей (вул. М. Багдановіча, д. 7а).

    Канферэнцыя ВАК Беларусі, 14–15.09.2017 г.

    Нядзеля, 9 ліпеня 2017 г. Мікіта Супрунчук
    Раздзел: Канферэнцыі
    Пазнакі: | | |

    навуковец По случаю своего 25-летия Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь проводит международную научно-практическую конференцию

    «Система государственной аттестации научных работников высшей квалификации».

    Цель конференции - обсудить вопросы совершенствования системы государственной аттестации научных работников высшей квалификации в современных условиях.

    Дедлайн: 15 августа 2017 года.

    Чытаць далей →

    «Славянские языки: системно–описательный и социокультурный аспекты исследования» (Брест, 23–24.11.2017)

    Кафедра общего и русского языкознания и филологический факультет Брестского государственного университета приглашают принять участие в VIII Международной конференции «Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования», которая состоится 23–24 ноября 2017 года.

    Дедлайн: 20 октября 2015 г. Оргвзнос: 20 белорусских рублей.

    Чытаць далей →

    «Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве» (Мінск, 16.VI.2017)

    Аўторак, 4 красавіка 2017 г. Вольга Гарыцкая

    16 чэрвеня 2017 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца рэспубліканская канферэнцыя «Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве».

    Дэдлайн: 30 красавіка 2017 года (матэрыялы да 5 старонак і заяўка).

    Чытаць далей →

    V Мінскі фестываль моў

    Запрашаем на V Мінскі фестываль моў.

    Як і раней, ён адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка — 26.03.2017 года.

    Адкрыццё ў 10:20 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ.

    На Фестывалі вы зможаце:

    - пазнаёміцца з мовамі, пра якія раней нічога не ведалі;

    - больш даведацца пра мовы, якія вас даўно цікавяць;

    - вырашыць, якую мову вам хацелася б вывучаць;

    - зноў захапіцца ўжо знаёмымі мовамі;

    - падзівіцца разнастайнасці моў нашай планеты;

    - і шмат чаго яшчэ!

    Чытаць далей →

    5–е научные чтения, посвященные В. В. Мартынову (Минск, 30–31.III.2017)

    Чацвер, 16 лютага 2017 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Канферэнцыі
    Пазнакі: |

    Национальная академия наук Беларуси, ГНУ «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси», Минский городской научно-педагогический центр «Тайген» проводят 30–31 марта 2017 года V Международную научную конференцию «Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову» (к 40-летию публикации 1-й версии Универсального семантического кода (УСК)).

    Дедлайн: продлен до 24 марта 2017 г.

    Оргвзнос: не предусматривается.

    Чытаць далей →

    Прэзентацыя «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 22.II.2017)

    Чацвер, 16 лютага 2017 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: |

    Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашаюць на прэзентацыю выдання «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы».

    Чытаць далей →

    «Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве» (Мінск, 21.II.2017)

    Чацвер, 16 лютага 2017 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: |

    21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

    Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:

    – сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;

    – роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;

    – магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;

    – традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;

    – нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;

    – мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;

    – нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.

    Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.

    Пачатак у 15:00, аўд. 302 (3-ці паверх).

    «Экспліцытнае і імпліцытнае ў мове і маўленні», CEILS (Мінск, 10–11.V.2017)

    Чацвер, 12 студзеня 2017 г. Вольга Гарыцкая

    10–11 траўня 2016 г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Экспліцытнае і імпліцытнае ў мове і маўленні» («Эксплицитное и имплицитное в языке и речи»,«The Explicit and the Implicit in Language and Speech», CEILS). Ладзіць канферэнцыю кафедра агульнага мовазнаўства МДЛУ.

    Тэматыка секцый шырокая: экспліцытнае і імпліцытнае ўсюды — у моўных адзінках усіх узроўняў, у розных тыпах дыскурсу, у міжкультурнай камунікацыі, перакладзе, выкладанні моў і г.д.

    Дэдлайн (тэзісы і заяўка): 1 сакавіка 2016.

    Больш падрабязная інфармацыя (праблематыка і секцыі, афармленне тэзісаў і г.д.): на рускай і на англійскай мовах.

    Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку (Мінск, 19–20.XII.2016)

    19–20 снежня (ужо ў наступны панядзелак і аўторак) на філалагічным факультэце БДУ пройдзе школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку".

    Заняткі будзе весці Міхаіл Аляксандраў, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС, Масква), навуковы супрацоўнік Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны, разам са сваім калегам Дзмітрыем Стэфаноўскім, старэйшым навуковым супрацоўнікам РАНГіДС.

    Тэарэтычная частка дакладаў, якія прагучаць у межах школы-семінара, будзе прысвечана тэхнікам індуктыўнага мадэлявання, вялікіх даных, тэматычнага мадэлявання. Лектары таксама разгледзяць прымяненне гэтых метадаў у эканоміцы, дэмаграфіі, юрыспрудэнцыі і сумежных з імі галінах. Асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на апрацоўцы тэкставых даных.

    Чытаць далей →

    Канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”

    На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 17 сакавіка 2017 г. адбудзецца IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.

    Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.

    Чытаць далей →

    Прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны»

    Панядзелак, 21 лістапада 2016 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: | |

    24 лістапада (чацвер) у 14:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны». У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі навуковай і творчай грамадскасці краіны.

    Чытаць далей →

    «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» (Мінск, 19–20.І.2017)

    Нядзеля, 13 лістапада 2016 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Канферэнцыі
    Пазнакі: |

    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці», якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года.

    Дэдлайн: 25 снежня 2016 года.

    Чытаць далей →

    «Лінгвістычная антрапалогія ў ЗША» (Мінск, 16.XI.2016)

    Серада, 9 лістапада 2016 г. Вольга Гарыцкая

    16 лістапада (серада) на філалагічным факультэце БДУ прафесар Усходняга ўніверсітэта Вашынгтона (Eastern Washington University) Майкл Зукоскі (Michael Zukosky) прачытае дзве лекцыі пра лінгвістычную антрапалогію ў ЗША.

    Лекцыі на англійскай мове.

    Час: 12.45-15.45.

    Месца: К. Маркса, 31, аўд. 304.

    «Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, 15.XI.2016) + ВІДЭА

    Панядзелак, 7 лістапада 2016 г. Вадзім Шклярык
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: |

    Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі М. У. Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І. А. Сынковай.

    Чытаць далей →

    Тэкст у мове, маўленні, культуры (X Супруноўскія чытанні)

    Нядзеля, 30 кастрычніка 2016 г. Мікіта Супрунчук
    Раздзел: Канферэнцыі
    Пазнакі: | | |

    Пачынаюцца Х Супруноўскія чытанні -- канферэнцыя, прысвечаная памяці прафесара Адама Яўгенавіча Супруна (1928-1999).

    Сёлета тэма "Тэкст у мове, маўленні, культуры".

    Канферэнцыя пройдзе 4-5 лістапада на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск).

    Праграма канферэнцыі.

    Аб прафесары А. Я. Супруне.

    Арганізоўвае канферэнцыю кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

    Ласкава запрашаем.

    Дзень беларускага пісьменства

    Нядзеля, 4 верасня 2016 г. Вольга Гарыцкая
    Раздзел: Спасылкі -> Публікацыі
    Пазнакі: |

    У першую нядзелю верасня святкуюць Дзень беларускага пісьменства. З нагоды свята прапануем вашай увазе праект пра гісторыю беларускіх літар. У артыкуле распавядаецца пра тры беларускія алфавіты і шлях беларускай кірыліцы. У тэксце акрамя літар ёсць шмат прыгожых старонак кніг і трошкі інфаграфікі.

    А вось той жа артыкул на сайце TUT.BY. Праект быў выкананы ў цудоўнай "Школе інфаграфікі TUT".

    Пра баскаў і палешукоў

    Чацвер, 9 чэрвеня 2016 г. Мікіта Супрунчук
    Раздзел: Навіны
    Пазнакі: | |

    Як паведамляе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з Крысціянам Рансэра -- ураджэнцам Краіны Баскаў (Іспанія), навучэнцам універсітэта Сурэя (Вялікабрытанія), даследчыкам беларускіх народных гаворак.

    Будуць абмяркоўвацца дзве тэмы:

    - марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак;

    - баскская мова: паходжанне, гісторыя, граматычныя асаблівасці.

    Запрашаем на сустрэчу ў аўторак, 14 чэрвеня ў 11:00 па адрасе: Сурганава 1, корп. 2, каб. 302.