Аляксей Яскевіч

Слоўнік “Наш дом / Our Home” – у фінале Рэспубліканскага конкурсу праектаў Social Weekend

Опубликовано 17 траўня 2016
в рубрике Навіны

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300–1400 слоўнікавых адзінак, , больш за 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Сёння стала вядома, што праект слоўніка прайшоў у фінал конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 7. Мэта каманды праекта – сабраць грошы для выдання кнігі накладам 1000 асобнікаў. Каля 43 млн бел. руб. ужо былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Tалакошт для выдання 500 слоўнікаў, але ўдзельнікі праекта ўпэўненыя: «Наш дом / Our Home» будзе цікавы і патрэбны шырэйшаму колу чытачоў. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а дадаць грошай для гэтага патрэбна ўдвая менш – каля 20 млн бел. руб.

«Падтрымаць выданне слоўніка можна грашыма або праз стварэнне сустрэчы на карысць праекту на платформе «МаеСэнс», – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Мы імкнёмся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама як мага лепей “сацыялізаваць“ "Наш дом", зрабіць яго максімальна карысным для беларусаў. Калі ў вас ёсць нейкія ідэі, прапановы, калі ласка, дасылайце іх на nashdom.ourhome@gmail.com».

Для даведкі: Social Weekend – гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі, у якім кожны можа прапанаваць сваю ідэю, атрымаць фінансавую падтрымку для яе рэалізацыі і папросту знайсці аднадумцаў.

IV Мінскі фестываль моў

Опубликовано 26 сакавіка 2016
и помечено как: .

У нядзелю, 27 сакавіка 2016 г. на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) пройдзе IV Мінскі фестываль моў!

Адкрыццё у 10:00, а ў 12:00 - пачатак лекцый. Апошні блок распачынаецца ў 17:00, так што, калі Вы не можаце з ранку, то можна завітаць пасля абеду, ці наадварот.

Запланаваны прэзентацыі 55 моў свету (спіс моў), некалькі лекцый на цікавыя мовазнаўчыя тэмы, а таксама моўныя гульні і размоўны клуб.

Глядзіце расклад, а таксама сайт мерапрыемства.

Уваход вольны.

Як японцы вывучаюць беларускую і як ствараўся японскі падручнік «Спрабуйма!»

Опубликовано 16 сакавіка 2016
в рубрике Навіны

Не так даўно выйшла з друку першая частка падручніка «Спрабуйма!» (курс беларускай для пачаткоўцаў – носьбітаў японскай мовы). Аўтаркі кнігі - Таццяна Рамза з БДУ і Сіёры Кіёсава з універсітэту горада Цукуба.

Гэтае выданне - з'ява асабліва цікавая, бо, па-першае, ў сферы навучання беларускай мове кожны новы падручнік - гэта асобная падзея, вартая ўвагі. Ну і па-другое, усё ж такі Японія - краіна вельмі ад нас далёкая, а японская мова моцна адрозніваецца ад беларускай - і строем, і гісторыяй, і распаўсюджваннем ў свеце. Таму хацелася даведацца ад стваральнікаў трохі болей пра працу над кнігай. Я задаў спадарыні Сіёры некалькі пытанняў наконт выдання і ўвогуле наконт вывучання беларускай мовы японцамі. Вашай ўвазе прапануецца нашая гутарка на гэту тэму.

Як доўга ішла праца над падручнікам?

Калі я не памыляюся, упершыню аб ідэі стварыць падручнік для японцаў мы гаварылі са спадарыняй Таццянай Рамзай ужо ў 2012 годзе, калі я была на гадавой стажыроўцы ў Мінску. Аднак, думаю што, ў той час яна проста такім чынам стымулявала мяне да глыбейшага вывучэння беларускай мовы. І гэта было вельмі эфектыўна :)

Мы з ёй непасрэдна пачалі грунтоўна займацца гэтай працай восенню 2014 года, бо я атрымала магчымасць выкладаць беларускую мову ў маім універсітэце з красавіка 2015 года і трэба было загадзя падрыхтаваць вучэбныя матэрыялы для заняткаў. З гэтага часу, ўжо паўтара года мы са спадарыняй Рамзай працавалі над нашым падручнікам. Яго першая частка нарэшце выйшла, дзякуючы падтрымцы прафесара Усуяма з Цукубскага ўніверсітэта. А зараз займаемся падрыхтоўкай другой часткі.

Ці былі якія рэчы, што няпроста было патлумачыць для японскіх студэнтаў?

Гэта перш за ўсё фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Бо беларуская мае гукі, якія адрозніваюцца ад падобных японскіх гукаў, або такія, якія ў японскай мове ўвогуле не існуюць. Напрыклад, для японскіх навучэнцаў пачатковага узроўню заўсёды складана правільна вымаўляць фрыкатыўны «г», цвёрды «ч», мяккія «сь» і «зь», ім цяжка даецца розніца паміж «р» і «л» альбо «з» і «дз» і гэтак далей. У беларускай мове фанетычныя асаблівасці больш цесна звязаны з арфаграфічнай сістэмаю, чым у рускай мове. Таму я пастаралася старанна патлумачыць беларускую фанетыку ды залежнасць (і незалежнасць) арфаграфіі ад яе.

А што наконт пісьма, бо ўсё ж такі пісьмовыя традыцыі японскай мовы і беларускай моцна адрозніваюцца?

Калі гаварыць пра японцаў, якія з самага нуля пачынаюць вывучаць беларускую мову, то першая складанасць – гэта, вядома, засвойванне кірылічнага алфавіту, бо японская мова мае сваю, зусім іншую, пісьмовую традыцыю – складовыя алфавіты («кана» – хірагана ды катакана) і іерогліфы-кандзі. Але большасць японскіх навучэнцаў беларускай мовы ўжо нядрэнна ведаюць рускую мову, таму вялікай праблемы няма. З іншага боку, навучэнцы, якія ўжо ведаюць рускую мову, нярэдка маюць праблемы, звязаныя з ўплывам рускай пісьмовай традыцыі.

А ці ўжо бачылі кнігу тыя японцы, якія вывучаюць беларускую мову? Якія ўражанні?

Яшчэ не. Кніга толькі што выйшла з друку. Зараз я раздаю яе ўсім тым, хто хоча паспрабаваць вывучаць беларускую мову. Спадзяюся, што наш падручнік дапаможа кожнаму зацікаўленаму японскаму чытачу вывучыць беларускую мову.

Ці вялікі тыраж выдання?

Тыраж, на жаль, зусім малы. Ён складае толькі 80 экземпляраў, бо падручнік друкаваўся найперш для студэнтаў і выкладчыкаў нашага Цукубскага ўніверсітэта. Прычым ён яшчэ не падлягае продажы. Але я веру, што гэта стане першым крокам на шляху да выдання з большым тыражом для шырэйшага кола чытачоў у Японіі.

Што ж, будзем спадзявацца! А пакуль чакаем выдання другой часткі падручніка!

Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры (5–6.V.2016, Мінск)

Опубликовано 6 сакавіка 2016
в рубрике Канферэнцыі
и помечено как: .

“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” пры Акадэміі навук Беларусі ладзіць Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў Мінску.

Дэдлайн: 31 сакавіка 2016 г. (анлайн-рэгістрацыя).

Пленарнае пасяджэнне прадугледжвае да 20 хвілін на даклад, панэлі (сесіі) – да 15 хвілін. Запланавана адна стэндавая сесія. Кожны ўдзельнік можа зрабіць толькі адзін даклад, але можа быць суаўтарам іншых дакладаў і падрыхтаваць любую колькасць стэндавых дакладаў. Па выніках працы Кангрэса запланавана публікацыя зборніка. Пра ўключэнне даклада або адмову будзе паведамлена да 18 красавіка праз электронную пошту. Рабочыя мовы Кангрэсу – беларуская, англійская і, канешне, руская.

Чытаць далей →

Трэцяя сустрэча камп’ютарналінгвістычнай суполкі (Мінск)

Опубликовано 23 лютага 2016
и помечено как: .

На гэтай сустрэчы пра свой досвед расказваюць людзі, якія займаюцца рэальнымі задачамі ў камп'ютарнай лінгвістыцы.

1. Аляксей Чэркес: «Сінтэз беларускага маўлення ў праекце Мультымедыйная бібліятэка школьніка». Будзе дэманстрацыя сінтэзатара і раскрыццё тэхнічных дэталяў рэалізацыі праекту.

2. Дзяніс Пастаногаў: «NLP ў сістэме IHS Goldfire».

IHS Goldfire – вялікі монстр, які прызначаны для глабальнай мэты – рашэння задач (problem solving), але за гэтым, натуральна, хаваецца многа малых і вялікіх задач NLP-стэка.

Ладзіць і мадэруе сустрэчу Яўген Клімовіч (nlproc.by).

Калі: субота, 27 лютага 2016 г. Пачатак у 19:00.

Дзе: Мінск, Шорная 20, «Кто такой Джон Голт?». Гэта паміж Нямігай і вул. Караля.

Падзея ў Фэйсбуку.

Дзень: дэманстрацыя мовы і дэманстрацыя для мовы

Опубликовано 21 лютага 2016

60 % жыхароў Беларусі назвалі падчас перапісу 2009 г. беларускую мову роднай, але, калі супаставіць вынікі перапісу з паўсядзённаю практыкай, то становіцца зразумела, што слова «родная» у гэтым кантэксце ўжытае ў метафарычным значэнні кшталту «роднай душы», а не ў сэнсе «роднага брата/сястры».

Адсюль сюрэалістычныя карціны мерапрыемстваў, прысвечаных «роднай мове», - калі гледачы, а часам і ўдзельнікі збіваюцца на рускую, а як чытаюць з паперкі, то чуваць, што тэкст быў перакладзены з рускай мовы праз слоўнік. Альбо калі вучні малодшай школы чытаюць тэксты з падручніка «Родная мова» з выразным акцэнтам і няслушнымі націскамі.

Калі часам заходзіць гутарка сярод філолагаў – ці ёсць моўная палітыка (politics) у беларускай дзяржавы ці няма ўвогуле ніякай, то да канкрэтнага меркавання звычайна не ўдаецца прыйсці.

Здаецца, усё складана. Але калі не разглядаць менавіта моўную сітуацыю ў краіне, а паглядзець агулам на тое, што робіцца і адбываецца ў Сінявокай, то ўсё становіцца больш выразным. Мову і культуру абслугоўвае тая самая палітыка, што і эканоміку: усе складаныя пытанні, а тым больш праблемы прыкрываюцца прыгожым фасадам. Таму тым асобам, якія блізка з тэмай не сутыкаюцца, можа падацца, што ўсё ў нас калі і не добра, то, прынамсі, неяк так, некрытычна – што з трактарамі, што з бульбай, што з рублём, што з мовай. А тым, хто збірае трактары ці вырошчвае бульбу, усё вядома, але хто іх слухае?

У гэтым рэчышчы былі складзеныя пытанні да перапісу – каб заблытаць і жыхароў, якія на іх адказвалі, і грамадства – якому тыя вынікі прэзентавалі.

Што тычыцца ўласна палітыкі як практыкі (policy), то тут, без выразнай волі ўлад, працуе той жа механізм, што і ўва ўсіх іншых сферах грамадства – гегемонія большасці, якую чыноўнікі і лаяльныя СМІ выдаюць за дэмакратыю і «рэалізацыю канстытуцыйных правоў». Аднак канстытуцыйны выбар мовы з дзвюх у рэальным жыцці мусіць значыць, што асоба валодае абедзвюма мовамі, але выбірае для пэўнай размовы адну, у адпаведнасці са сваімі поглядамі і патрабаваннямі пэўнай сітуацыі.

На сённяшні момант дзяржава – у выглядзе ўстаноў адукацыі, органаў адміністрацыі і аховы парадку, медыцынскіх устаноў і інш., відавочна, не забяспечвае ўмоў для карыстання беларускай мовай, як і для засваення мовы тымі, у каго ў сям'і не гавораць беларускай літаратурнай мовай.

Некаторыя бачаць у гэтым новую хвалю русіфікацыі (чым, можа, гэта і ёсць de facto). Але зноў жа, калі зірнуць больш шырока – то калі вы не поўны сіл малады мужчына сярэдняга ўзросту, росту, вагі, адукацыі, даходу, то вам, напэўна, у Беларусі няпроста. Для інвалідаў амаль няма безбар'ернага асяроддзя (бо ўсе ж ходзяць!), для веласіпедыстаў амаль няма веласцежак (бо ўсе ж ездзяць грамадскім транспартам ці машынай), для маладых маці няма дзіцячых пляцовак (бо горад - для тых, хто працуе), для дзетак - няма садкоў (бо забудова гораду робіцца для бізнэсу, а не для марнавання грошай). Ці добра ў Беларусі быць мастаком? Ці лёгка быць прадстаўніком нетрадыцыйнай арыентацыі альбо мець небеларускае аблічча?

Беларусы, нягледзячы на старую песню пра талерантнасць, зусім не талерантны народ. Гэта зразумела, калі паглядзець на гісторыю - быць іншым апошнія 500 гадоў было нядобра. І асаблівай праблемай было тое, што толькі ад таго, што нарадзіўся і вырас тут, чалавек мімаволі станавіўся «не такім, як трэба». Хіба толькі савецкая ўлада зрабіла трохі, каб перабіць гэты забабон - дый і тое – толькі ў дачыненні да народнай творчасці. Палітыка ж апошніх 20 гадоў не перашкаджала, а часам і дапамагала, каб беларусы надалей перакоўвалі сябе пад чужы ўзор і гадавалі сваю нелюбоў да тых, хто не разумее, якім варта быць.

21 лютага 1952 году ў горадзе Дака (сучасная сталіца Бангладэша) адбылася дэманстрацыя студэнтаў Універсітэту Дакі, Універсітэту імя Джаганата і Медыцынскага Каледжу Дакі ў падтрымку надання бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. Тады Бангладэш быў пад уладай Пакістана – дэманстрацыя была расстраляная паліцыяй каля будынка Вышэйшага Суду Дакі.

Але што агульнага маюць тыя падзеі, ўва угодкі якіх свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, з днём 21 лютага 2016 году ў сучаснай Беларусі?

Ілюстраваны слоўнік «Наш дом» (бел.↔англ.): падтрымайма выданне

Опубликовано 11 лістапада 2015
в рубрике Навіны
и помечено как: .

Сёння на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія па зборы сродкаў для выдання беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”. Гэтая кніга можа стаць першым у Беларусі падрабязным двухмоўным тэматычным слоўнікам у малюнках.

З дапамогай карцінак каманда аўтараў “намалюе” для чытачоў па-беларуску і па-англійску каля 1000 “хатніх” словаў і выразаў: назваў пакояў, відаў мэблі, гаспадарчых прылад, прадметаў гігіены і іншых рэчаў паўсядзённага ўжытку, хатняга побыту і г. д.

Ад сябе дадам: нават аднамоўны такі слоўнік - гэта ўжо была б вялікая справа, а тут нават дзве мовы. Такая кніга - і падручнік, і добры падарунак, і проста рэч, якую прыемна патрымаць у руках – паразглядаць.

Думайце - неўзабаве ўжо Новы год :) Як бы не пашкадаваць 31 снежня, што ў лістападзе былі пасквапіліся і збераглі грошы ;)

Чытаць далей →

Часопіс «Беларуская мова як замежная» запрашае аўтараў

Опубликовано 1 кастрычніка 2015
в рубрике Навіны
и помечено как: .

Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова як замежная» (БМЗ) разгледзіць артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы БМЗ, напр.:

1) методыка выкладання – метады выкладання граматыкі, ведаў аб Беларусі; развіванне навыкаў вуснага маўлення, аўдыявання, чытання і пісьма; новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове; азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацыянальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;

2) беларушчына замежнікаў – аналіз моўных памылак; даследаванне г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;

3) параўнальная глотадыдактыка – напр. беларуска-польская, беларуска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне падабенстваў і адрозненняў моў; параўнанне метадаў выкладання, праграмаў курсаў, цяжкасцяў моў, ролі выкладчыка і г. д.

4) гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай – старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;

5) мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы; прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы этыкет; стэрэатыпы ў падручніках, роля мужчыны і жанчыны; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм, як эротыка, смерць, рэлігія; ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і;

6) моўная прагматыка – напр. прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба;

Чытаць далей →

Другая сустрэча суполкі Natural Language Processing Belarus

Опубликовано 1 кастрычніка 2015

1) Алексей Чеусов, опытный разработчик Text Analysis tools, «Аппарат расширенных регулярных выражений WRE»

Чакаецца цікавая гутарка пра word-based regular expression ад чалавека, які ведае ўсе пра wre і шмат-шмат чаго ў сумежных тэмах.

2) Анатолий Бабеня «Open-source синтезатор речи RHVoice»

Гутарка ад Python-гуру пра выкарыстанне сучаснага сінтэзатару маўлення RHVoice: дэма, магчымасці выкарыстання. Пагутарым пра праблемы сінтэзу маўлення і сучасныя прылады. Разам з Анатолем выступіць Аляксандр Сяверын, які зробіць агляд названай праблематыкі.

Пажадана ўзяць ноўтбукі, каб можна было запусціць і пагуляцца з тым, пра што раскажа Толя.

Дата ды час: субота, 3 кастрычніка а 18.00.

Mecца: Nordic Room ў Imaguru: Бізнэс-Клуб/Startup Hub (Фабрыцыюса, 4)

Чытаць далей →

«Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця» (Мінск, 28–29.X.2015)

Опубликовано 14 верасня 2015
в рубрике Канферэнцыі

Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае выступоўцаў на канферэнцыю «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 28–29 кастрычніка 2015 г.

Праблемнае поле канферэнцыі:

- сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;

- літаратурная норма і узус;

- фанетыка і фаналогія беларускай мовы;

- лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;

- змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;

- актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;

- гісторыя беларускага мовазнаўства;

- нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;

- агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;

- асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.

Даклады могуць чытацца на любых славянскіх мовах.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас belmova2015@gmail.com да 20 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Чытаць далей →

Лекции о творчестве Шекспира (Минск, БГУ, сентябрь 2015 г.)

Опубликовано 7 верасня 2015

С 8 по 16 сентября 2015 г. по вторникам и средам на филологическом факультете БГУ (ауд. 304) состоятся 8 лекций профессора Университета Восточного Вашингтона (Eastern Washington University) Гранта Смита, посвященные собственным именам в творчестве Уильяма Шекспира. С биографией и наиболее значимыми публикациями профессора желающие могут ознакомиться на его личной страничке на сайте университета:

Grant Smith, PhD, Professor of English / Humanities Coordinator.

Тематика и даты лекций

8 сентября

I. Reference and Meaning, 12.45 – 14.05

II. A brief description of drama and the development of theater, 14.25 – 15.45

9 сентября

III. The semiotics of Antonio and Shylock, 12.45 – 14.05

IV. Names and References in The Taming of the Shrew, 14.25 – 15.45

15 сентября

V. Names and references in Two Gentlemen of Verona, 12.45 – 14.05

VI. Names and References in Midsummer Night’s Dream, 14.25 – 15.45

16 сентября

VII. Names and References in Love’s Labours Lost, 12.45 – 14.05

VIII. Names and References in Love’s Labours Lost, 14.25 – 15.45

Как можно догадаться, лекции будут читаться на английском языке.

Лекцыі па корпуснай лінгвістыцы (26 і 27 жніўня, Мінск)

Опубликовано 24 жніўня 2015
в рубрике Навіны

Якраз напярэдадні пачатка новага навучальнага году Наталля Карлава‑Бурбонус з Універсітэту імя Юстуса Лібіха (г. Гісэн, Германія) прачытае адну лекцыю і правядзе два майстар-класы.

26 жніўня (серада), 11:00-13.00. Адкрытая лекцыя “Кампіляцыя корпуса вуснага маўлення: асноўныя прынцыпы” (пакой 206)

27 жніўня (чацвер).

• 11:00-13.00. Майстар-клас “Кампіляцыя і транскрыбаванне корпусe вуснага маўлення з EXMARaLDA” (пакой 100)

• Перапынак на каву (пакой 430)

• 14:00-16:00. Майстар-клас “Python і NLTK для работы з тэкстам” (пакой 100)

Маюцца камп’ютары для працы на майстар-класах на месцы правядзення, але ўдзельнікам лепш прыйсці са сваім ноўтбукам – неабходнае праграмнае забеспячэнне можна будзе ўсталяваць падчас майстар-класаў.

Месца сустрэчы: Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 6). Удзел бясплатны.

Важна! Для доступу ў інстытут трэба паведаміць сваё імя і прозвішча па тэлефоне +375 29 387 60 95 (Ганна) да 25 жніўня ўключна.

Міжнародны кангрэс беларусістаў (Мінск, 27–29.V.2015). Праграма

Опубликовано 27 траўня 2015
в рубрике Канферэнцыі
и помечено как: .

З 27-га па 29-га траўня у Мінску адбываецца VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. На жаль, сайт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў не працуе, але нам удалося знайсці праграму кангрэсу на сайце «Нашай нівы». Праўда, на жаль №2, разабрацца ў ёй амаль нерэальна, бо пералік падзей і назвы блокаў ды тэм выступаў ідуць проста «прасціной». Таму мы паспрабавалі трохі «прычасаць» тэкст, каб нашыя чытачы змаглі адшукаць цікавыя даклады ды прэзентацыі і прыйсці паслухаць выступоўцаў.

27 мая – дзень прыезду, рэгістрацыя, прэзентацыі

15.00–17.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, каб. 51)

16.00–17.00 – прэзентацыі (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, аўд. 62, 304)

Чытаць далей →

Першая сустрэча камп’ютарналінгвістычнай суполкі (Мінск)

Опубликовано 18 траўня 2015
в рубрике Навіны

Мерапрыемства для тых, хто ўжо цікавіцца ці хоча даведацца, што такое камп'ютарная лінгвістыка, апрацоўка тэксту, сучасныя задачы, падыходы, трэнды развіцця ў гэтай сферы.

Праграма

• 19:00 - 20:00 Юрась Гецэвіч (http://ssrlab.by/)

Агляд сучасных тэм і сэрвісаў, якія закранае тэрмін «Natural Language Processing». Практычны досвед па задачы рэалізацыі сінтэзатара беларускага маўлення па тэксце. (Па-беларуску.)

• Перапынак на каву

• 20:10 - 21:00 Сергей Тихон (https://sergeytihon.wordpress.com/)

“How to NLProc from .NET: An experience of making Stanford Software Packages available on .NET”. (Па-расейску.)

• 21:00 - 21:15 Размова ў фармаце круглага стала (2 хвіліны каб кожны мог расказаць пра сябе).

Дзень і час: 28 траўня, 19:00—21:30.

Месца: Бізнэс-клуб/Startup Hub Imaguru (Фабрыцыюса, 4).

Старонка суполкі ў ФБ / Гэтая падзея ў ФБ

Міжнародная канферэнцыя “NooJ’2015” (Мінск, 11–13.06.2015)

Опубликовано 14 студзеня 2015
в рубрике Канферэнцыі

Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і лабараторыя “ELLIADD” (універсітэт Франш-Кантэ, Безансон, Францыя) праводзяць 11–13 чэрвеня 2015 г. у Мінску Васямнаццатую Міжнародную канферэнцыю па апрацоўцы электронных тэкстаў на натуральнай мове “NooJ’2015”.

Дадзеная канферэнцыя:

− дазваляе сустрэцца даследчыкам у лінгвістыцы, у камп’ютарнай лінгвістыцы з карыстальнікамі NooJ і падзяліцца сваім вопытам у якасці распрацоўшчыка, даследчыка і/ці выкладчыка;

− знаёміць карыстальнікаў NooJ з апошнімі лінгвістычнымі рэсурсамі і прыкладаннямі АНМ (ад англійскага NLP – Natural Language Proсessing – апрацоўка натуральнай мовы), распрацаванымі для/з дапамогай NooJ, з новымі функцыянальнымі магчымасцямі, а таксама з перспектывамі іх далейшага развіцця;

− прапануе даследчыкам і аспірантам паўдзельнічаць у двух семінарах (базавага і прасунутага ўзроўню) для таго, каб навучыцца праводзіць аналіз карпусоў электронных тэкстаў і будаваць прыкладанні АНМ з дапамогай NooJ;

− дае магчымасць прадставіць і азнаёміцца з новымі функцыянальнымі магчымасцямі непасрэдна самой праграмы NooJ (v5).

Тэматыка канферэнцыі ахоплівае распрацоўку лінгвістычных рэсурсаў (тыпаграфіка, правапіс, склададзяленне, фанетычная і прасадычная транскрыпцыя, марфалогія, лексічны аналіз, лакальны сінтаксіс, структурны сінтаксіс, трансфармацыйны аналіз, перафразаванне, семантычныя анатацыі, семантычны аналіз і інш.) ды апрацоўку электронных карпусоў (корпусная лінгвістыка, ідэнтыфікацыя, аналіз і апрацоўка інфармацыі, аналіз дыскурсу, бізнес-аналітыка, прыкладанні АНМ і інш.).

Анатацыі на англійскай мове падаюцца да 1 лютага 2015 года. Шаблон анатацыі – тут. Анатацыя павінна ўтрымліваць назву даклада, імя, арганізацыю і email аўтара(ў). Анатацыі не павінны перавышаць аб’ёмам адну старонку (каля 400-600 слоў) і павінны быць дасланыя ў сістэму EasyChair.

Усе атрыманыя анатацыі будуць перададзеныя навуковаму камітэту, і не пазней за 31 сакавіка аўтары атрымаюць паведамленне пра ўключэнне даклада ў праграму канферэнцыі.

Фармат файлу фінальнай версіі падаецца – PDF. Усе прынятыя анатацыі будуць уключаныя ў «Зборнік анатацый дакладаў Міжнароднай канферэнцыі NooJ’2015».

Увага! Пры ўзнікненні складанасці з падачай анатацыі ў сістэму EasyChair просім звязвацца з арганізацыйным камітэтам праз электронны адрас – nooj2015@ssrlab.by. Дадатковая інфармацыя на старонцы nooj2015.ssrlab.by.

Международная конференция молодых филологов (Тарту, 24–26 апреля 2015 г.)

Опубликовано 3 лістапада 2014
в рубрике Канферэнцыі
и помечено как: , .

Отделение славянской филологии Тартуского университета (Эстония) приглашает студентов и аспирантов (не имеющих еще степени к.ф.н. или PhD) принять участие в работе лингвистической и литературоведческой секций Международной конференции молодых филологов (24—26 апреля 2015 г.).

Секция лингвистики ожидает тезисы по русистике, проблемам преподавания русского языка как иностранного, славистике и компаративистике (хотя бы один из языков сопоставления — славянский).

Регламент докладов – 20 минут (15 минут на доклад и 5 минут на вопросы и дискуссию). Рабочий язык конференции — русский.

Срок подачи тезисов и анкеты участника конференции на лингвистическую секцию: 1 февраля 2015 г. (объем до 1 стр. А4).

Чытаць далей →

№ 6. Компьютер как средство: что нужно знать гуманитарию?

Опубликовано 22 чэрвеня 2014
в рубрике Навуковы клуб

26 июня пройдёт заключительное собрание нашего открытого лингвистического клуба.

Проблема, которой мы хотим посвятить эту встречу, близка каждому гуманитарию - а именно его отношения с компьютером.

Каждый студент университета, как правило, на первом курсе сдаёт «Информационные технологии». Нужен ли этот предмет? Насколько особенным он должен быть для каждого факультета и специальности? Что нужно знать лингвисту? И как наша обычная «информатика» для гуманитарных специальностей соотносится с мировым трендом – digital humanities?

Алексей Яскевич поделится своими впечатлениями от обучения гуманитариев разным компьютерным вещам, а потом мы обсудим, чего не хватает в айтишном бэкграунде белорусского лингвиста.

На сладкое: планы и предложения по темам обсуждения в нашем научном кружке-клубе на будущий учебный год.

26 июня 2014 г. (четверг), 19.00, ауд. 318, филфак БГУ (К.Маркса, 31).

Памяці Фёдара Піскунова. Зборнік “Мова як сістэма”

Опубликовано 4 красавіка 2014
в рубрике Навіны

Сёння, 5 красавіка – роўна год мінуў, як няма Фёдара Піскунова – цікавага чалавека, таленавітай асобы ў беларускай лінгвістыцы. Намаганнямі Крысціны Пучынскай (часопіс «Роднае слова») і сына Фёдара Антонавіча – Канстанціна якраз не так даўно выйшла з друку кніга, у якой змешчаныя і публікацыі Ф. А. Піскунова, і водгукі пра галоўную працу ягонага жыцця – «Вялікі слоўнік беларускай мовы», і ўспаміны сяброў.

Такім чынам, гэты зборнік – гэта такі пэўны адбітак моманту ў часе, які ўтрымлівае толькі факты і рэакцыі ды пачуцці людзей – на тое, што з'явіўся «Вялікі слоўнік...», і на тое што сышоў Фёдар Піскуноў. Так што на кнігу варта звярнуць увагу не толькі як на публікацыю, але і як на своеасаблівы культурны феномен.

Паведамляем, што набыць кнігу ў Мінску можна ў «Акадэмкнізе», у Кніжным салоне (на Калініна), у Імбрыку.

Каб нашыя наведвальнікі змаглі атрымаць больш канкрэтнае уяўленне пра выданне, ніжэй мы размяшчаем змест зборніка.

Чытаць далей →

№5 “Базы навуковых публікацый – для лінгвіста”

Опубликовано 3 красавіка 2014
в рубрике Навуковы клуб
и помечено как: .

Наступная наша сустрэча будзе прысвечана электронным базам навуковых публікацый. Гаворка пойдзе пра сістэмы кшталту eLibrary, Elsevier, Springer, Scopus.

Мікіта Супрунчук распавядзе пра тое, як імі карыстацца для пошука навуковай літаратуры і як зрабіць такую публікацыю, якая б трапіла да міжнародных бібліяграфічных сістэм.

10 красавіка 2014 г. (чацвер), 19.00, ауд. 318, філфак БДУ (К. Маркса, 31).

Невнимательный “Онлайнер”

Опубликовано 16 лютага 2014
в рубрике Навіны
и помечено как: .

Внимательные филологи заметили, что в выдаче поиска Яндекса сниппет Onliner.BY отображается как-то не так.

Ошибок в короткой строке названия сайта увидеть можно аж две. Первая неточность – орфографическая (одна буква С вместо двух), другая же социолингвистическая.

Дело в том, что многие жители нашей страны на дух не переносят слово Белоруссия, посему в общем случае рекомендуется использование нейтрального официального названия страны Беларусь вместо относительно традиционного русского.

Чытаць далей →