Рэдакцыя

Лінгвістыка і дзяржава

Автор: Рэдакцыя.
Опубликовано 14 лютага 2018
в рубрике Навіны

Напрыканцы 2017 года стала вядома, што Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, стаў акадэмікам. Гэта вялікі гонар і сімвал прызнання заслуг вучонага. 2 лютага 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы навукоўцам, у тым ліку А. А. Лукашанцу.

Гуманітарныя навукі, а сярод іх і мовазнаўства, часта ўспрымаюцца як абстрактныя і не звязаныя з жыццём. Калі кажуць аб практычным прымяненні лінгвістыкі, то першымі звычайна ўзгадваюць інфармацыйныя тэхналогіі (машынныя перакладчыкі, пошукавыя сістэмы і г. д.) і выкладанне замежных моў. Аднак ёсць яшчэ адна сфера выкарыстання лінгвістычных ведаў, якая ў той ці іншай ступені ўплывае на паўсядзённае жыццё кожнага жыхара краіны, – гэта моўная палітыка.

Чытаць далей →

Поўх румынак не носіць

Автор: Рэдакцыя.
Опубликовано 27 снежня 2017
в рубрике Публікацыі

Аглядальнік газеты "Культура" Юрый Чарнякевіч, абараніўшы сёлета кандыдацкую дысертацыю "Агульнасць і арэальная дыферэнцыяцыя беларускіх пераходных гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны", вырашыў працягнуць збіранне моўнага матэрыялу ў сваім родным Заходнім Палессі дзеля падрыхтоўкі новых прац па беларускай дыялекталогіі. Рэдакцыя сайта Philology.by шчыра вітае вяртанне вопытнага даследчыка да палявой работы і перадрукоўвае нататку пра адзін з яго апошніх выездаў.Чытаць далей →

Мікратапанімія Усходняга Палесся: мультыдысцыплінарнае даследаванне В. А. Шклярыка

Автор: Рэдакцыя.
Опубликовано 24 снежня 2017

Многія з нас цікавіліся тым, адкуль з’явіліся іх горад, вёска ці мястэчка. Чаму вуліца, сажалка ці лес маюць тую ці іншую назву? Падобныя словы, што ўжываюцца ў нейкай мясцовасці і абазначаюць невялікія прыродна-геаграфічныя аб’екты (балоты, вуліцы, лясы, курганы, могілкі, малыя рэчкі, ручаі, паплавы і да т. п.), ёсць мікратапонімы. Вось некалькі прыкладаў: возера Голае, паляна Казлоўка, Андрэйкаў брод і г. д.

Людзі розных узростаў і прафесій цікавяцца гісторыяй, паходжаннем найменняў бацькаўшчыны. Такія росшукі займаюць пачэснае месца ў краязнаўчай рабоце. Настаўнікі беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі, пачатковых класаў не раз рыхтавалі артыкулы, даклады, паведамленні пра свае ваколіцы, гл., напрыклад:

Чытаць далей →

V Міжнародны кангрэс беларусістаў: нататкі

Автор: Рэдакцыя.
Опубликовано 1 чэрвеня 2010
в рубрике Канферэнцыі

кангрэс

Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў скончыўся. Час рабіць высновы пра тое, якая яна — сучасная беларусістыка.

Кангрэс паказаў, што беларусістыка — гэта вялікая (шырокая і глыбокая) галіна навукі. Тэматыка секцый была вельмі разнастайная, таму кожны "госць" мог выбраць сабе тэму і дакладчыкаў на свой густ.

Канешне, мы, то бок рэдакцыя philology.by, не можам прэтэндаваць на поўную аб'ектыўнасць, бо выбарка ў нас нерэпрэзэнтатыўная: мы змаглі наведаць толькі 4 секцыі ("Лексічная семантыка, марфасінтаксіс і кампазіцыйная семантыка сучаснай беларускай мовы", "Змешанае беларуска-рускае маўленне ў Беларусі", "Беларуская мова ў Інтэрнэце", "Дыялекты і нормы літаратурнай мовы") і 1 круглы стол ("Беларуская мова як замежная: дасягненні, праблемы, перспектывы"). Таму прапануем вашай увазе наш вельмі суб'ектыўны агляд.

Чытаць далей →