fennecus zerda kawaii

Вось ужо два гады працуе наш сайт. Паралельна з ім функцыянуе наш навуковы гурток, дзе мы разглядаем і абмяркоўваем цікавыя лінгвістычныя пытанні. Што тычыцца сайта, то на сёння мы бачым яго як пляцоўку для размяшчэння:

  • публікацый па тэмах беларускай філалогіі (лінгвістыкі, этнаграфіі, культуралогіі),
  • навучальных матэрыялаў,
  • анонсаў навуковых падзей (канферэнцый, публікацый кніг),
  • асабістых старонак лінгвістаў-навукоўцаў, дзе б можна было і даведацца пра навуковыя інтарэсы асобы, і адразу прачытаць публікацыі гэтага ж аўтара.

Усё гэта ў пэўных межах ужо прадстаўлена на нашым сайце. Калі Вы жадаеце размясціць у нас свае матэрыялы, то ўжо цяпер можна пабачыць, як гэта будзе выглядаць на нашых старонках. Заўважым, што ў тэхнічным плане абмежаванняў на аб’ём файлаў або на колькасць загрузак у нас няма.

Што да desiderata, то на цяперашнім этапе развіцця Інтэрнэта на навуковым сайце хочацца бачыць больш актуальных запісаў па праблемах мовы і грамадства, выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ і пад. — таго, што цікава і важна і для нас, беларускіх лінгвістаў, і што не падпадае пад “фармат” звыклых перыядычных выданняў. Прынамсі, мы, рэдакцыя сайта, думаем рухацца менавіта ў гэтым кірунку.

Мы заўсёды гатовы да дыялогу, да новых думак, таму мы заклікаем нашых чытачоў выказваць свае ідэі і меркаванні, далучацца да калектыву аўтараў сайта, пісаць цікавыя нататкі ў наш блог, размяшчаць свае матэрыялы на нашым сайце, удзельнічаць у занятках нашага гуртка.

Пачынаем трэці год!

Звязацца з намі можна праз кантактную форму на сайце або e-mail.

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар