Пра гэты сайт

Серада, 15 красавіка 2009 г. Аляксей Яскевіч
Праглядаў: 11669

Мэты

Сайт створаны ў першую чаргу дзеля таго, каб збіраць публікацыі па беларускай філалогіі, а таксама кнігі і артыкулы беларускіх навукоўцаў на мовазнаўчыя тэмы.

беларуская філалогія - лінгвістыка ў Беларусі

Мы, стваральнікі сайта, належым да пакалення, якое спачатку шукае ў Інтэрнэце, а потым толькі, калі нічога не знойдзе, змушана ідзе ў бібліятэку. Маладзейшыя ад нас, напэўна, адмовяцца ад другога кроку :)

Так што мы мяркуем, наш, як зараз кажуць пра ўсё, праект знойдзе свайго карыстальніка. Ці, дакладней, карыстальнік праз пошукавыя сістэмы знойдзе Philology.by  ;)

Як блог і навіновы сайт Philology.by будзе паведамляць пра падзеі, якія датычацца лінгвістыкі, і, натуральна, пра тое, што адбываецца ў самой сферы беларускага (дый не толькі беларускага) мовазнаўства, - канферэнцыі, публікацыі і іншыя мерапрыемствы. Таксама мы хацелі б па мажлівасці выказваць сваё меркаваннне наконт таго, што ёсць ды будзе вакол і ўсярэдзіне беларускай лінгвістычнай навукі.

Задача-максімум - зрабіць наш сайт зернем крышталізацыі навуковага жыцця, месцам, дзе будзе збірацца і структуравацца філалагічная інфармацыя.

Людзі

Мікіта Супрунчук - к.ф.н., дацэнт кафедры тэарэтычнага и славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ

Вольга Гарыцкая - к.ф.н., дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства МДЛУ.

Вадзім Шклярык - супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Аляксей Яскевіч - незалежны даследчык, кіраўнік праекта Philology.by, тэхнічны адміністратар сайта.

Навуковы гурток

Каб даведацца пра нашыя навуковыя інтарэсы, можна прачытаць пра наш гурток.

Тапанімічная група

Акрамя гуртка, у межах нашай суполкі вядзецца праца даследчай групы па беларускай тапаніміцы (анамастыцы).

У склад групы ўваходзяць сябры рэдакцыі Вадзім Шклярык, Аляксей Яскевіч ды Алег Копач – к.ф.н., дацэнт Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, дактарант Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.


Калі вы хочаце размясціць свае публікацыі або маеце жаданне зрабіць унёсак у публікацыю класічных твораў беларускай філалогіі альбо помнікаў беларускай мовы - адсканаваць тэкст ці заняцца ягоным распазнаваннем, то мы будзем вельмі рады!

Кантакты

  • Калі вы жадаеце звязацца з кімсьці з нас прыватна, то вы знойдзеце кантактныя дадзеныя на асабістых старонках аўтараў (гл. вышэй).
  • Адрас электроннай пошты для сувязі:

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится