Арфаграфія

Кафедра гісторыі беларускай мовы БДУ ладзіць канферэнцыю “Беларуская арфаграфія: дасягненні і перспектывы”. Канферэнцыя адбудзецца 20-21 кастрычніка 2011 г. на філфаку БДУ.

Арфаграфія, пісьмо, літары як ніякія іншыя моўныя “элементы” хвалююць носьбітаў мовы. Шмат спрэчак выклікаюць змены гэтай сферы. Тры гады таму быў прыняты закон пра змены ў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Як ён уводзіцца? Як яго прыняло грамадства? Як суаднесены вымаўленне і напісанне? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем на згаданай канферэнцыі.

Інфармацыйнага ліста пакуль, на жаль, няма.

Кантакты: Кафедра гісторыі беларускай мовы БДУ. Тэл. + 375 17 2223142. вул. К. Маркса, 31-51, Мінск, Беларусь, 220030. Мэйл: [email protected]; [email protected].

Можна пачытаць:

Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі : закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З.

Запрудскі, С. М. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. // Веснік БДУ. Серыя 4. 2004. № 3. С. 21—25.

Лыч, Л. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. Мінск, Навука і тэхніка, 1993.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар