«Беларуская лінгвістыка», выпуск 68

Аўторак, 30 кастрычніка 2012 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: |
Праглядаў: 3226

Lingua

Працягваем знаёміць наведвальнікаў сайта philology.by са зместам (а пры магчымасці і з тэкстамі) галоўнага мовазнаўчага часопіса Беларусі, што выдаецца двойчы на год. На чарзе — 68-ы выпуск «Беларускай лінгвістыкі», які ўжо можна знайсці ў бібліятэках і кнігарнях. Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі.


НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Булыка А. М. Намінацыйныя сродкі старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ранняга перыяду

Русак В. П. Функцыянальнасць марфаналагічных з’яў словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы

Варановіч В. Л. Марфаналагічныя асаблівасці ўтварэння некаторых дзеясловаў незакончанага трывання з асістэмнай структурай

Мароз В. К. Беларуская літаратурная мова старажытнага перыяду ў летапісных помніках пісьменства

Курцова В. М. Оканне ў полацка-віцебскіх гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы

Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П., Нікалаева В. М., Рычкова Л. В. Аб прынцыпах адбору і рэпрэзентацыі спецыяльнай лексікі ў тлумачальных тэрміналагічных слоўніках сучаснай беларускай мовы

Астапчук А. М. Параўнальныя канструкцыі ў апавяданнях Змітрака Бядулі і асаблівасці іх перакладу на рускую мовы

Бурак І. Л. Злучнікавыя стылістычныя фігуры ў беларускай мастацкай літаратуры

Лапцёнак А. М. Некаторыя асаблівасці дзеяслоўных словазлучэнняў з аб’ектнымі адносінамі ў мове «Нашай Нівы»

Плешкунова А. У. Моўныя прыёмы стварэння камічнага ў літаратурным творы (на матэрыяле ўстаўнога гумарыстычнага апавядання ў п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты»)

Ніканчук А. М. Беларуска-літоўскія калькі ў абшары балта-славянскага моўнага саюза (да крытэрыяў вызначэння)

Арцёмава В. А. Кантрастыўны аналіз як метад выяўлення нацыянальнай спецыфікі семантыкі беларускіх і англійскіх фразеалагізмаў з прасторавым значэннем

Рааго П. А. Да пытання семантычнага ўзгаднення суб’ектаў і дзеяслоўных прэдыкатаў

Лаўрыновіч Н. В. Полілексемныя найменні ў сістэме сучаснай беларускай заалагічнай тэрміналогіі

Мандзік В. А. Перадача цвёрдасці-мяккасці зычных перад [э] у запазычаных словах: праблемы арфаграфічнай і арфаэпічнай кадыфікацыі

Шахоўская С. У. Лексікаграфічная прэзентацыя анамастычнага фонду беларускай мовы


ЭТЫМАЛАГІЧНЫЯ НАТАТКІ

Бералоз (новыя версіі паходжання слова) (Г. А. Цыхун)

Мална (да праблемы адаптацыі арыенталізмаў у народнай мове) (М. У. Тарэлка)

Беларускае палескае ЮЦ ‘страўнік жывёлы’ (I. I. Лучыц-Федарэц)


КУЛЬТУРА МОВЫ

Формы роднага склону рэчыўных і зборных назоўнікаў (Н. А. Чабатар)


ХРОНІКА

Яўгенія Міхайлаўна Рамановіч (да 90-годдзя з дня нараджэння) (Т. М. Трухан)

Прэзентацыя міжнароднага двухтомнага даследавання «Brasławszczyzna: pamięć i współczesność» (I. У. Будзько)


РЭЦЭНЗІІ

Белорусский язык для стран СНГ: учебник / Н. Ю. Павловская [и др.]. — М.: ИПК МГЛУ «Рема», 2012. — 454 с. (А. А. Лукашанец)

Białorutenistyka Białostocka. — Białystok, 2011. — Т. 3. — 511 с. (I. У. Ялынцава)


АНАТАЦЫІ НА РУСКАЙ МОВЕ ДА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ


разгарнуць схаваны тэкст


Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится