«Беларуская лінгвістыка», выпуск 70

Пятніца, 24 траўня 2013 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 2672

Lingua70-ты юбілейны выпуск штогодніка «Беларуская лінгвістыка» прысвечаны XV Міжнароднаму з'езду славістаў, які адбудзецца 20—27 жніўня 2013 года ў Мінску. У нашай краіне такі з'езд будзе праводзіцца ўпершыню і стане важнай навуковай падзеяй не толькі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але і рэспубліцы ў цэлым. Змест 70-га выпуска часопіса адлюстроўвае славістычную тэматыку, а многія праблемы беларускай мовы разглядаюцца на славянскім фоне.


НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Да XV Міжнароднага з’езда славістаў (рэдактар штогодніка, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў Аляксандр Лукашанец)

Цыхун Г. А. Думкі пра іншаславянска-беларускую перакладную лексікаграфію (у сувязі з завяршэннем працы над «Балгарска-беларускім слоўнікам»)

Булыка А. М. Тэматычная дыферэнцыяцыя назоўнікаў лацінскага паходжання ў старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове

Русак В. П. Моўная эвалюцыя ў прасторы і часе: на матэрыяле выпуска Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа «Раслінны свет»

Антропаў М. П. Субстытуцыя сакральнага імя ў плювіяльным галашэнні: рэалізацыя, семантыка, вытокі

Кунцэвіч Л. П. Беларуская дыялектная тэкстаграфія на сучасным этапе

Кулеш Г. I. Ужыванне ўказальных займеннікаў у заканадаўчых тэкстах XX ст.

Кандраценя I. У., Кунцэвіч Л. П., Нікалаева В. М. Аб сутнасці спецыяльных памет і іх месцы ў структуры слоўнікавага артыкула агульнафілалагічнага слоўніка

Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў: прынцыпы стварэння

Тарэлка М. У. Арабская мова і арабская мовазнаўчая традыцыя ў беларускіх татараў

Чайка Н. У. Тыпы эліптычных канструкцый са звышфразавым кампенсаторным кампанентам

Бурак I. Л. Роля знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце

Аліферчык Т. М. Вобразная тапанімія ці тапанімічная метафара?

Калядка С. У. Стылёвыя асаблівасці «жаночага» і «мужчынскага» пісьма: праблема мастацкай ідэнтычнасці паэтычнага твора

Ушакевіч А. М. Усходнеславянскі моўны матэрыял у працы Матаўша Бэнэшаўскага Філанома «Knížka slov českých...» (1587)

Рааго П. А. Бестыяльныя дзеясловы гучання ў беларускай і славацкай мовах: семантыка-сінтаксічныя асаблівасці

Арцёмава В. А., Назарава Г. П. Вербалізацыя месцазнаходжання аб’екта без пазначэння адлегласці ад яго ў беларускай і англійскай фразеалогіі


ЭТЫМАЛАГІЧНЫЯ НАТАТКІ

Ст.-бел. ПРИНАЧЪ (Г. А. Цыхун)


КУЛЬТУРА МОВЫ

Размежаванне амонімаў — слоў самастойных і службовых часцін мовы (I. Л. Бурак)


ХРОНІКА

Загавары, каб я цябе ўбачыў: аб навуковай канферэнцыі «Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы» (В. А. Мандзік)

[матэрыял апублікаваны таксама на сайце акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры]


РЭЦЭНЗІІ

Н. У. Чайка. Тыпалогія эліпсіса ў сінтаксічнай сістэме беларускай мовы. — Мінск: Выд-ва БДПУ імя М. Танка, 2012. — 331 с. (А. А. Гіруцкі)

І. А. Гапоненка. Лексіка беларускай літаратурнай мовы XIX — пачатку XX стагоддзя: асаблівасці станаўлення і развіцця. — Мінск: БДУ, 2012. — 307 с. (В. П. Русак)

Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. (Ю. В. Назаранка)

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 2. Да 100-годдзя з дня нараджэння Ю. Ф. Мацкевіч / рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 263 с. (Т. В. Валодзіна)


АНАТАЦЫІ НА РУСКАЙ МОВЕ ДА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ


разгарнуць схаваны тэкст


Папярэднія выпускі часопіса «Беларуская лінгвістыка»: 65 (тэксты), 66 (тэксты), 67 (змест / тэксты), 68 (змест), 69 (змест).

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится