«Беларуская лінгвістыка», выпуск 71

Серада, 5 лютага 2014 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: |
Праглядаў: 3030

LinguaВыйшаў з друку чарговы, 71-ы выпуск часопіса «Беларуская лінгвістыка». Ніжэй прыводзім яго змест, а таксама анатацыі на рускай мове да навуковых публікацый. Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы, рэцэнзію. Выходзіць часопіс двойчы на год.


НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Ялынцава І. У. Каларатывы як адзінкі супастаўляльнага даследавання словаўтваральных сістэм блізкароднасных моў

Нікалаева В. М. Да пытання аб кантрастыўным даследаванні лексічных сістэм рускай і беларускай моў

Лаўрыновіч Н. В. Тэрмін і агульнаўжывальнае слова (на матэрыяле сучасных беларускіх заалагічных тэрмінаў)

Чайка Н. У. Поліпрэдыкатыўны тып канструкцый з эліпсісам дзеяслова

Сяргеева А. М. Асаблівасці перакладу твораў Максіма Гарэцкага на рускую мову

Арцёмава В. А. Вербалізацыя канцэпту перамяшчэння ў беларускай і англійскай фразеалогіі

Чагайда Ю. М. Кагнітыўны план «герой—здраднік» як сістэмная змястоўная характарыстыка героя мастацкага тэксту (на матэрыяле аповесці В. Быкава «Жураўліны крык»)

Шклярык В. А. Тэрміны пасечнага земляробства ў мікратапаніміі Усходняга Палесся

Пятрова Н. Я. З гісторыі будаўнічай тэрміналогіі

Верамяюк Г. А. Структурная арганізацыя семантычнага поля «Асабовыя жаночыя намінацыі» ў беларускай і рускай мовах

Хвіланчук Ю. Л. Транзітыўныя і лакатыўныя сінтаксічныя канструкцыі ў гаворках паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча

Сідарэнка Ю. Ю. Лексічныя сродкі ўздзеяння ў беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыцы (на матэрыяле «Мужыцкай праўды»)

Богуш С. Я. Беларуская справаводчая тэрміналогія 1930-х гадоў: спецыфіка развіцця і функцыянавання

Маюк А. П. Функцыянальна-семантычныя характарыстыкі дакладнай колькасці у беларускай і англійскай парэміялогіях: адзін, два, тры


КУЛЬТУРА МОВЫ

Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання ў канструкцыях з адмоўем не (Т. Я. Шэмет)


ХРОНІКА

XV Міжнародны з’езд славістаў (С. Л. Гаранін)

Выступленне Старшыні Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. А. Лукашанца пры адкрыцці XV Міжнароднага з’езда славістаў

Выступленне Старшыні Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. А. Лукашанца пры закрыцці XV Міжнароднага з’езда славістаў

Даследчыцкая практыка беларуска-польскага навуковага супрацоўніцтва: патэнцыял дыялогу (Н. А. Снігірова)

Іван Iванавіч Лучыц-Федарэц (да 75-годдзя з дня нараджэння) (А. У. Ушакевіч)


РЭЦЭНЗІІ

С. У. Шахоўская. Беларуская анамастычная лексікаграфія: фарміраванне, сучасны стан, вектары развіцця. — Мінск: Красная звезда, 2012. — 258 с. (В. А. Шклярык)


АНАТАЦЫІ НА РУСКАЙ МОВЕ ДА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ


разгарнуць схаваны тэкст


Папярэднія выпускі часопіса «Беларуская лінгвістыка»: 65 (тэксты), 66 (тэксты), 67 (змест / тэксты), 68 (змест), 69 (змест), 70 (змест).

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится