«Беларуская лінгвістыка», выпуск 73

Серада, 25 сакавіка 2015 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: |
Праглядаў: 1700

LinguaЧарговы выпуск часопіса «Беларуская лінгвістыка», змест якога мы прыводзім ніжэй, уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры.


НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Паўлоўская Н. Ю. Ацэнка ў сістэме мадальных значэнняў

Ляшчынская В. А. Канцэпт «вада» ў фразеалагічнай карціне свету беларусаў

Мароз В. К. Баркулабаўскі зборнік як помнік беларускай мовы старажытнага перыяду

Чайка Н. У. Сучасныя сінтаксічныя тыпалогіі: тэарэтычныя асновы і метадалагічныя прынцыпы

Кандраценя І. У. Эматыўныя назоўнікі як фрагмент лексіка-семантычнага поля страху ў беларускай і рускай мовах

Кулеш Г. I. Эвалюцыя назваў прававога стану ў заканадаўчых тэкстах XX ст.

Шэмет Т. Я. Дынаміка ўжывання злучальнага слова каторы ў даданых азначальных сказах

Міцкевіч В. У. Апелятыўныя і ўласныя назвы водных аб’ектаў як крыніца назватворчасці ў старабеларускай тапаніміі

Лаўрыновіч Н. В. Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў сучаснай беларускай заалагічнай тэрміналогіі

Маракуліна Т. М. Сістэма і прынцыпы пастаноўкі эмацыянальна-ацэначных памет у тлумачальных слоўніках беларускай мовы як праблема тэарэтычнай лексікаграфіі

Шчасная К. Д., Качан В. Г. Скланенне назоўніка моц у творным склоне адзіночнага ліку: моцай ці моццу?

Шклярык В. А. Назвы нізкіх месцаў у мікратапаніміі Усходняга Палесся

Чагайда Ю. М. Непрэдыкатыўныя намінацыі галоўных герояў у аповесці В. Быкава «Сотнікаў» як аснова стварэння анамасіялагічнага партрэта персанажа

КошкінаІ. У. Прыметнік як другасны прэдыкат ва ўніверсальным сказе

Габранава Ю. (Латвія) Беларусы і беларуская мова ў Латвіі: агляд пытання

Сянкевіч Н. М. Укладанне кароткага слоўніка на базе канкарданса беларускай мовы ХІХ ст.


ЭТЫМАЛАГІЧНЫЯ НАТАТКІ

Кізункі (да пытання дэфармацыі запазычанняў) (Я. В. Волкава)


КУЛЬТУРА МОВЫ

Пашырэнне перадачы акання і якання на пісьме (Н. А. Чабатар)


ХРОНІКА

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (да 60-годдзя з дня нараджэння) (I. У. Кандраценя, В. М. Нікалаева, І. У. Ялынцава)

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (да 90-годдзя з дня нараджэння) (Н. В. Паляшчук)

Ганна Міхайлаўна Прышчэпчык (да 90-годдзя з дня нараджэння) (М. Н. Крыўко)


РЭЦЭНЗІІ

Новае даследаванне гісторыі беларускай мовы і мовазнаўства. Запрудскі С. М. Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920—1930-я гады. — Мінск: БДУ, 2013. — 367 с. (М. А. Даніловіч)

Фундаментальны каталог гідронімаў Дона. Отин Е. С. Гидронимия Дона: в 2 т. — Донецк: Юго-Восток, 2011. — Т. 1: Верхний и Средний Дон. — 575 с.; Т. 2: Нижний Дон, 2012. — 792 с. (Г. М. Мезенка)

Клімаў I. П. Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага. — Мінск: БДУКМ, 2012. — 337 с. (Н. В. Паляшчук, Э. В. Ярмоленка)


АНАТАЦЫІ НА РУСКАЙ МОВЕ ДА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ

разгарнуць схаваны тэкст


Папярэднія выпускі часопіса «Беларуская лінгвістыка»:

65 (тэксты),

66 (тэксты),

67 (змест / тэксты),

68 (змест),

69 (змест),

70 (змест),

71 (змест),

72 (змест).

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится