У гэтым годзе з друку выйшлі дзве цікавыя кніжкі “Беларускае гутарковае маўленне” Таццяна Рамза і “Вялікі слоўнік беларускай мовы”Фёдар Піскуноў.

Дзве цікавыя падзеі для лінгвістычнага асяроддзя Беларусі, а адна з асноўных ідэй, якая ўласцівая, нам, аўтарам сайту, – гэта імкненне паказаць, чым ёсць канкрэтная праца, канкрэтнае даследаванне – не толькі як факт рэчаіснасці ў выглядзе кніжкі, але як факт жыцця, праява інтарэсаў пэўнай асобы, яе, як бы сказаць, жыццёвай эвалюцыі.

Таму, успамінаючы гэтыя дзве сёлетнія падзеі, мы прапануем нашым чытачам звярнуць увагу на старонкі прысвечаныя абодвум аўтарам.

Дзякуем аўтарам за пададзеную інфармацыю пра сябе.

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар