Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны 6 лістапада 2015 года ў г. Гомелі праводзяць VI Міжнародную навуковую канферэнцыю «Скарына і наш час».

Дэдлайн: 1 кастрычніка 2015 г. Аргузнос: 10 долараў ЗША.

Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:

    • Эпоха і справы Скарыны.

    • Традыцыі Ф. Скарыны.

    • Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.

    • Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.

    • Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.

    • Беларуская лексікаграфія.

    • Актуальныя пытанні анамастыкі.

    • Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.

    • Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.

    • Мова і сродкі масавай камунікацыі.

    • Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

    • Стылістыка мастацкага слова.

    • Праблемы літаратуразнаўства.

    • Фальклор – культура – мастацтва.

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 30 верасня 2015 г. даслаць на адрас аргкамітэта анкету-заяўку на ўдзел у канферэнцыі. Тэкст даклада ў электронным варыянце, аб’ёмам да 5 старонак, выслаць да 1 кастрычніка 2015 г.

Арганізацыйны ўнёсак эквівалентны 10 доларам ЗША выслаць паштовым пераводам.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, украінская. Зборнік навуковых артыкулаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе высылацца завочным удзельнікам канферэнцыі толькі ў электронным выглядзе (у фармаце .pdf) на ўказаны імі адрас электроннай пошты пры паўторным запросе на адрас аргкамітэта пасля заканчэння канферэнцыі. Рассылка праз паштовыя аддзяленні аргкамітэтам не прадугледжана.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: тэксты дакладаў прадстаўляюцца ў тэкставым рэдактары Microsoft Word 97/2000/2003 для Windows праз 1 інтэрвал кеглем Times New Roman, памер 12 пт. Усе палі – 2,0 см. Абзац – 1,25 см. Выдзяленні ў тэксце – курсівам. Спасылкі на літаратуру – у алфавітным парадку, напр.: [1, с. 15]. Спіс выкарыстаных крыніц (памер шрыфта – 11 пт.) – у канцы тэксту. Афармленне літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.

На першым радку (пасля УДК (памер шрыфта 12) курсівам друкуецца прозвішча аўтара (памер шрыфта 14, курсіў, выраўноўванне па цэнтры). Назва даклада друкуецца 14 кеглем вялікімі тлустымі літарамі (выраўноўванне па цэнтры). Яна павінна быць сфармулявана лаканічна і дакладна, аб’ёмам не больш двух радкоў. Анатацыя — праз 2 інтэрвалы пасля назвы артыкула друкуецца 10 кеглем. Тэкст артыкула набіраецца праз 1 інтэрвал пасля тэксту анатацыі.

Аргкамітэт пакідае за сабою права на адхіленне матэрыялаў, калі яны не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і тэхнічным патрабаванням.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Просім да 1 кастрычніка 2015 г. пацвердзіць свой прыезд, неабходнасць у гасцініцы.

Адрас для карэспандэнцыі: 246019, вул. Савецкая, 104, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь, УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», кафедра беларускай мовы, Ермаковай Алене Мікалаеўне ці Русай Настассі Мікалаеўне. Тэл. (8 0232) 602-265 (кафедра беларускай мовы).

E-mail: [email protected].

Кандыдат філалагічных навук, былы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар