3–5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва) пройдзе IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Гэта штогадовае публічнае мерапрыемства, заснаванае прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці і арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і на шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў і г. д.

Сёлета на Кангрэсе будзе прадстаўлена ў тым ліку мовазнаўчая праблематыка, на мерапрыемства запрошаны некалькі дзясяткаў лінгвістаў з розных краін. Удзельнікі праекта Philology.by таксама плануюць выступіць на форуме з дакладамі.

Кандыдат філалагічных навук, былы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар