Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Харватыі

Субота, 16 лютага 2013 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 2203

Як і папярэдняя, гэта канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі (IX International Workshop on Balto-Slavic Accentology – IWoBA IX) адбудзецца на Балканах. Летась тое была Сербія, а сёлета Харватыя, старажытны горад Пула, на беразе маляўнічай Адрыятыкі.

Перыяд правядзення: 19-21 верасня 2013 года.

Месца правядзення: Універсітэт імя Юрая Дабрылы, Пула, Харватыя.

Дэдлайн для рэзюмэ: 1 чэрвеня 2013 года.

Мэта -- сабраць лінгвістаў, якія вывучаюць балцка-славянскую акцэнтуацыю, для абмену тэорыямі і вынікамі. Зацікаўленых запрашаюць падаць рэзюмэ сваіх гістарычных, кампаратыўных ці сінхронных даследаванняў балцка-славянскай акцэнталогіі і сучасных балтыйскіх моў і дыялектаў.

На даклад прадугледжана 20 хвілін з наступнай 10-хвіліннай дыскусіяй. Рэгістрацыйнага ўнёска няма.

Рэгістрацыйны бланк трэба даслаць на адрас davidmandic@hotmail.com да 1 сакавіка 2013 года.

Кантактная інфармацыя:

разгарнуць схаваны тэкст

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится