Запрашаем на навуковыя чытанні, прысвечаныя прафесару В. У. Мартынаву, 24-25 лютага 2014 г.

Арганізатары: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.

Дэдлайн: 19 лютага 2014 г.

У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць шырокі спектр праблем, звязаных з навуковымі інтарэсамі В. У. Мартынава, у тым ліку сферы

• параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этымалогіі, этналінгвістыкі і этналогіі;

• супастаўляльнай, тыпалагічнай і арэальнай лінгвістыкі;

• славістыкі, беларусістыкі, балтыстыкі і арыенталістыкі;

• фармальнай семантыкі, тэорыі інфармацыі і штучных інтэлектуальных сістэм.

Арганізуецца таксама круглы стол “Віктар Уладзіміравіч Мартынаў: гады жыцця і шлях у навуцы”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 лютага 2014 г. накіраваць у сакратарыят заяўку ў электронным выглядзе (па-беларуску, руску ці англійску); мэйл [email protected].

Арганізацыйнага ўнёску няма.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар