Беларусь - Латвія

У канцы 2010 года свет пабачыў “Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік”.

Складала яго супрацоўніца Латвійскай АН Mirdza Ābola (1923–2007), рэдагаваў і дапаўняў І. І. Лучыц-Федарэц, супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Публікацыя беларускага слоўніка для яшчэ адной мовы — радасная падзея.

Мы звярнуліся да вядомага балтыста А. В. Андронава (гл. яго рэцэнзію на “Кароткую граматыку латышскай мовы”) з просьбай пракаментаваць гэтае выданне. Пачакаем водгукаў.

Слоўнік змяшчае каля 40 000 загалоўных слоў, што адлюстроўваюць сучасную латышскую і беларускую літаратурныя мовы: традыцыйную, грамадска-палітычную, навукова-папулярную лексіку і навукова-тэхнічную тэрміналогію. У ім прадстаўлены таксама некаторыя старыя словы, фалькларызмы і этнаграфізмы.

Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. = Baltkrievu-latviešu, Latviešu=baltkrievu vārdnīca: каля 40 тыс. слоў / уклад. М. Абaла ; гал. рэд. І. І. Лучыц-Федарэц. – Рыга : Саюз беларусаў Латвіі, 2010. – 543 с.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар