МОВА – ЛІТАРАТУРА – КУЛЬТУРА. 2016

Пятніца, 13 лістапада 2015 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 2073

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, кафедра сучаснай беларускай мовы і кафедра гісторыі беларускай мовы) запрашае ўдзельнічаць у VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура” (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Л. М. Шакуна), якая адбудзецца 15-16 верасня 2016 года.

Праблематыка канферэнцыі

1. Навуковая спадчына Л. М. Шакуна і сучаснае беларусазнаўства.

2. Моўная карціна свету, сацыялінгвістыка, лінгвакультуралогія.

3. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.

4. Аспекты моўных даследаванняў (фаналогія, лексікалогія, словаўтварэнне, граматыка, семантыка, прагматыка і інш.).

5. Беларуская мова як замежная.

6. Мова і стыль мастацкай літаратуры.

7. Фальклор – літаратура – культура.

8. Беларуская літаратура і сусветны мастацкі вопыт.

9. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Дэдлайн: для ўдзелу ў канферэнцыі да 15 мая 2016 г. неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, кафедра сучаснай беларускай мовы (аўд. 49), кафедра гісторыі беларускай мовы (аўд. 51).

Кантактны тэлефон: (+375-17) 222-31-42.

Е-mail: [email protected]

Арганізацыйны ўзнос у беларускіх рублях, эквівалентны па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень рэгістрацыі, складае: 10 у.а. для грамадзян Рэспублікі Беларусь; 15 у.а. для ўдзельнікаў з краін СНД; 20 у.а. для ўдзельнікаў з далёкага замежжа.

Матэрыялы ў электронным і раздрукаваным выглядзе, а таксама арганізацыйны ўзнос падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі – за кошт камандзіруючых арганізацый.

Патрабаванні да афармлення даклада.

Аб’ём – да 4 стар. камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Microsoft Word, шрыфт Times New Roman, памер 14 пт., інтэрвал 1, без знакаў пераносу; палі – верхняе – 35 мм., левае, ніжняе і правае – па 25 мм. Абзацнае адступленне – 1,25 см. Першы радок – злева прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(ў), горад. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца толькі ў тэксце ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [4, с. 15]. Агульны спіс бібліяграфічных крыніц прыводзіцца пасля слова “Літаратура”, шрыфт – 12 пт. Выданне зборніка навуковых матэрыялаў плануецца па заканчэнні канферэнцыі.

Сцягнуць заяўку. 52 Скачать заявку. 52

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится