Круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова» (Мінск, 21.XII.2015)

Аўторак, 15 снежня 2015 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 1403

21 снежня (панядзелак) у 10:00 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Пятроўны Лемцюговай. Падчас мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі «В. П. Лемцюгова. Выбраныя працы» і 3-га тома «Слоўніка мовы „Нашай Нівы“»*. Уваход вольны.

Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1/2, пак. 302 (3-ці паверх).

Тэл. для даведак: (017) 284-27-18.

* «Слоўнік мовы „Нашай Нівы“» (у 5 тамах) заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится