«Нацыянальна–культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» (Брэст, 18–19.10.2012)

Аўторак, 25 верасня 2012 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: |
Праглядаў: 3305

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» адбудзецца 1819 кастрычніка 2012 года па адрасе: г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Арганізатары канферэнцыі: кафедра беларускага мовазнаўства і філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. (Дэдлайн: 12.10.2012.)

Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, лінгвакультуралогія, літаратуразнаўства.

Праблемнае поле канферэнцыі:

    · Слова як носьбіт нацыянальна-культурнага кампанента значэння.

    · Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце.

    · Этналінгвістычны і лінгвакраязнаўчы змест фразеалагічнай і парэміялагічнай адзінкі.

    · Нацыянальна-культурная спецыфіка моўнай адзінкі ў дыялектнай мове.

    · Нацыянальнамоўны кампанент у кантэксце мастацкіх твораў.

    · Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове ў школе і ВНУ.

Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і іншыя славянскія мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 12 кастрычніка 2012 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку і тэкст даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Е-mail: bellingv@brsu.brest.by.

Узнос для ўдзельнікаў канферэнцыі – 20 тысяч беларускіх рублёў за 1 старонку. Выданне зборніка навуковых прац плануецца па заканчэнні канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі: верхняе – 35 мм, астатнія – 25 мм. Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Напрыклад: [2, с. 15].

На першай старонцы ўказваюцца: злева зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках тлустым курсівам – горад. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы 12 кеглем.

Матэрыялы дасылаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна), 23-98-41, 226-95-66 (Яўдошына Ларыса Іванаўна).

Е-mail: bellingv@brsu.brest.by.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится