Трэцяя сустрэча камп’ютарналінгвістычнай суполкі (Мінск)

Аўторак, 23 лютага 2016 г. Аляксей Яскевіч
Пазнакі:
Праглядаў: 681

На гэтай сустрэчы пра свой досвед расказваюць людзі, якія займаюцца рэальнымі задачамі ў камп'ютарнай лінгвістыцы.

1. Аляксей Чэркес: «Сінтэз беларускага маўлення ў праекце Мультымедыйная бібліятэка школьніка». Будзе дэманстрацыя сінтэзатара і раскрыццё тэхнічных дэталяў рэалізацыі праекту.

2. Дзяніс Пастаногаў: «NLP ў сістэме IHS Goldfire».

IHS Goldfire – вялікі монстр, які прызначаны для глабальнай мэты – рашэння задач (problem solving), але за гэтым, натуральна, хаваецца многа малых і вялікіх задач NLP-стэка.

Ладзіць і мадэруе сустрэчу Яўген Клімовіч (nlproc.by).

Калі: субота, 27 лютага 2016 г. Пачатак у 19:00.

Дзе: Мінск, Шорная 20, «Кто такой Джон Голт?». Гэта паміж Нямігай і вул. Караля.

Падзея ў Фэйсбуку.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится