Прафесар Б.Ю.Норман

У прафесара Нормана сёння ЮБІЛЕЙ.

Учора Барыс Юсцінавіч да яго добра рыхтаваўся: працаваў на кафедры, гуляў у кошыкбол, быў на імпрэзе ўвечары, атрымліваў першыя віншаванні.

Пра Б. Ю.Нормана чытайце, калі ласка, на сайце кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

Тут – артыкул “Прафесар у кнігах і ў жыцці…”.

Падарункі і віншаванні можна дасылаць на адрас: вул. К. Маркса, 31-52, 220050, Мінск, Беларусь. 🙂

29.01.2010. Прафесар Б. Ю. Норман узнагароджаны ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў. Віншуем!


Радасць для прыхільнікаў жывога слова

У 2009 годзе выйшла кніга Б.Ю. Нормана “Руская мова ў задачах і адказах”. Выданне гэтае, на жаль, не прадаецца. Яно распаўсюджваецца сярод пераможцаў алімпіяд, розных конкурсаў, таленавітых школьнікаў. Але ёсць інфармацыя, што адно маскоўскае выдавецтва неўзабаве падрыхтуе дапоўнены варыянт гэтага задачніка. Што ж, пабачым. Як кажуць, пераначуем – болей пачуем.

Пакуль прапануем невялікі агляд задачніка.

Задачнік Нормана


Научный ферзь

Блестящий филолог наш вуз прославляет,

Открытья свершает, труды издаёт,

Рутину из жизни с наукой полвека гоняет,

И знания светоч с улыбкой несёт,

Студентов, учёных и всех аспирантов

На трёх континентах в восторг приводя.

Однако гнетёт равнодушье и наглость толпы,

Рады помочь ему эЛ., эН., Тэ., О. – не сбиться б с тропы:

Мрачно и скудно вокруг, отчётов бадья…

А может, оценится труд? Может, год принесёт

Надежду и счастье, пониманье, почёт?

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар