Новая інфармацыя на сайце акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры

Субота, 30 чэрвеня 2012 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 2490

У маі і чэрвені сайт Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі папоўніўся новымі дадзенымі. Так, цяпер тут можна знайсці падрабязную інфармацыю пра аддзелы ўстановы (былыя і цяперашнія супрацоўнікі, асноўныя працы), звесткі пра падрыхтаваныя ў інстытуце выданні апошніх гадоў, пра запланаваныя канферэнцыі. У адкрыты доступ выкладзены і тры апошнія выпускі часопіса «Беларуская лінгвістыка» (PDF), прычым колькасць змешчаных на сайце навуковых артыкулаў супрацоўнікаў будзе, хутчэй за ўсё, павялічвацца.

Часопіс «Беларуская лінгвістыка»: выпуск 65, выпуск 66, выпуск 67.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится