У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300–1400 слоўнікавых адзінак, , больш за 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Сёння стала вядома, што праект слоўніка прайшоў у фінал конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 7. Мэта каманды праекта – сабраць грошы для выдання кнігі накладам 1000 асобнікаў. Каля 43 млн бел. руб. ужо былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Tалакошт для выдання 500 слоўнікаў, але ўдзельнікі праекта ўпэўненыя: «Наш дом / Our Home» будзе цікавы і патрэбны шырэйшаму колу чытачоў. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а дадаць грошай для гэтага патрэбна ўдвая менш – каля 20 млн бел. руб.

«Падтрымаць выданне слоўніка можна грашыма або праз стварэнне сустрэчы на карысць праекту на платформе «МаеСэнс», – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Мы імкнёмся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама як мага лепей “сацыялізаваць“ “Наш дом”, зрабіць яго максімальна карысным для беларусаў. Калі ў вас ёсць нейкія ідэі, прапановы, калі ласка, дасылайце іх на [email protected]».

Для даведкі: Social Weekend – гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі, у якім кожны можа прапанаваць сваю ідэю, атрымаць фінансавую падтрымку для яе рэалізацыі і папросту знайсці аднадумцаў.

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар