Пецярбургская фаналагічная школа ў Мінску (6–8 снежня 2017 года)

Нядзеля, 26 лістапада 2017 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | | | |
Праглядаў: 96

З 6 па 8 снежня 2017 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць знаходзіцца прафесар кафедры рускай мовы Міхаіл Барысавіч ПАПОЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, гістарычнай і дыялектнай фанетыцы рускай мовы, і дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства Аляксей Віктаравіч АНДРОНАЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, балтыйскай фанетыцы і граматыцы, гісторык мовазнаўства (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт).

Запрашаем вас наведаць:

– 6 снежня ў 16.00: лекцыя М. Б. Папова «Міфы пра Пецярбургскую фаналагічную школу» (аўд. 410 корпуса Д, вул. Румянцава, 12);

– 7 снежня ў 11.15: лекцыя А. В. Андронава «Фаналогія, ці Навука НЕ пра гукі» (аўд. 503 корпуса В, вул. Захарава, 21);

– 8 снежня ў 14.30: лекцыя М. Б. Папова «Спрэчныя пытанні вызначэння фанемнага складу рускай мовы» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21);

– 8 снежня ў 15.30: адказы на пытанні, кансультацыі, прэзентацыя найноўшых выданняў філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта: вучэбна-метадычнага комплекса па фанетыцы М. Б. Папова, кніг «Націск» Поля Гарда, «Тэарэтычныя асновы літоўскай фаналогіі» Аляксаса Гірдзяніса, «Памяці М. І. Матусевіч» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21).

М Б Папоў

А Б Андронаў


Тут можна азнаёміцца з папярэднімі выступленнямі пецярбургскіх калег:

– лекцыя М. Б. Папова «Прынцыпы, крыніцы і метады вывучэння гукавых змен»;

– лекцыя М. Б. Папова «Страта рэдукаваных галосных»;

– даклад А. В. Андронова «Казімерас Буга ў Расіі» на ўрачыстым адкрыцці Цэнтра балтаславянскіх даследаванняў Інстытута славяназнаўства РАН 16 чэрвеня 2009 года.

Сардэчна запрашаем вас паслухаць лекцыі пецярбургскіх лінгвістаў і паўдзельнічаць у дыскусіі.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится