Рэцэнзіі на вялікі і акадэмічны слоўнікі беларускай мовы

Чацвер, 13 верасня 2012 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Публікацыі
Пазнакі: |
Праглядаў: 3546

Як «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, так і акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы», што выйшлі сёлета з друку, выклікалі цікавасць бадай ва ўсіх, хто неабыякавы да беларускага слова. Менавіта гэтым можна патлумачыць аператыўнае (нягледзячы на летнюю пару) з’яўленне ў перыядычным друку шэрагу рэцэнзій на абедзве ўказаныя работы. Для зручнасці мы вырашылі скласці спіс гэтых рэцэнзій (які, хутчэй за ўсё, будзе папаўняцца), а таксама змясціць па магчымасці самі іх тэксты.

Пачнём з «Вялікага слоўніка беларускай мовы» Ф. Піскунова. Яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі кнігі на філфаку БДУ пра новае выданне напісаў д.ф.н. М. Прыгодзіч — «Новы слоўнік беларускай мовы» («Роднае слова», № 4 за 2012 год, с. 51—52).

Пасля прэзентацыі прыкладна ў адзін час выйшлі яшчэ тры рэцэнзіі на «Вялікі слоўнік беларускай мовы»:

На згаданую рэцэнзію М. Крыўко быў апублікаваны крытычны водгук Ю. Пацюпы і К. Пучынскай («Наша слова», № 32 ад 08.08.2012, с. 2—3), што не засталося незаўважаным навуковай супольнасцю. Праз некаторы час у друку з'явіўся адказ М. Крыўко на гэту публікацыю («Наша слова», № 39 ад 26.09.2012, с. 3).

У 2013 годзе яшчэ адна рэцэнзія д.ф.н. М. Прыгодзіча была надрукавана ў 13-м томе польскага навуковага часопіса Acta Albaruthenica (с. 376—379).

Акрамя таго, пэўную ацэнку «Вялікага слоўніка беларускай мовы» Ф. Піскунова можна знайсці таксама ў інтэрнэце, напрыклад тут і тут.

На акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы» ў газеце «Наша слова» была надрукавана рэцэнзія д.ф.н. І. Лепешава ў дзвюх частках: «Слоўнік добры, але не надта» (№ 23 ад 06.06.2012, с. 2—3) і «Яшчэ пра СБМ-12» (№ 25 ад 20.06.2012, с. 3). Пазней у згаданым выданні (№ 42 ад 17.10.2012, с. 3) з'явілася «Удакладненне» таго ж аўтара.

У 70-м выпуску штогодніка «Беларуская лінгвістыка» апублікавана рэцэнзія на «Слоўнік беларускай мовы» аўтарства к.ф.н. Ю. В. Назаранка (с. 165—167).

Пра абодва выданні напісаў таксама к.ф.н. Л. Баршчэўскі — «Два слоўнікі і розныя думкі» («Наша слова», № 52 ад 26.12.2012, с. 2).

Тэксты, апублікаваныя ў газеце «Наша слова», узяты з адкрытай інтэрнэт-крыніцы kamunikat.org. Тэкст рэцэнзіі Ю. Пацюпы дасланы рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», тэкст рэцэнзіі Г. Цыхуна — аўтарам.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится