Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, філалагічны факультэт, кафедра беларускага мовазнаўства праводзяць Рэспубліканскую навуковую канферэнцыю “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай.

Канферэнцыя адбудзецца 15 сакавіка 2013 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.

Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, культуралогія, літаратуразнаўства.

Праблемнае поле выступленняў:

– Асоба Г.М. Малажай.

– Лінгвістычная і метадычная спадчына прафесара Г.М. Малажай.

– Актуальныя пытанні беларускай лексікалогіі, фразеалогіі, граматыкі.

– Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

– Мова мастацкага твора.

– Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

– Беларуская анамастыка: гісторыя і сучаснасць.

– Міжмоўнае ўзаемадзеянне і культура мовы.

– Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове.

– Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе.

– Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.

Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная і завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і іншыя славянскія мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 11 сакавіка 2013 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку з указаннем тэмы даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28.

Арганiзацыйны ўзнос – 60 тысяч беларускіх рублёў (матэрыялы – да 4 старонак).

Выданне зборніка навуковых прац плануецца пасля канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: набор у рэдактары Word for Windows шрыфтам Times New Roman 14, захаваных у фармаце праз 1 інтэрвал. Палі: верхняе – 35 мм, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзац – 1,25 см. Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спісу літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [5, с. 12]. Пасля асноўнага тэксту падаюцца спасылкі. Матэрыялы падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 21-53-26, 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна).

Е-mail: [email protected].

падрабязней аб канферэнцыі

Інфармацыя ад Ірыны Пінхасік

Дадаць каментар