Вялікая лінгвістычная канферэнцыя ў Вільні (2—5 верасня 2010 г.)

Нядзеля, 25 красавіка 2010 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Канферэнцыі -> Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 3318

У Вільні 2—5 верасня 2010 г. адбудзецца цікавая і, відаць, вельмі інфарматыўная лінгвістычная канферэнцыя. Рэгістравацца ўжо позна, але можна спампаваць праграму і запланаваць візіт паслухаць.

Прыняты такія пленарныя даклады:

Balthasar Bickel (Leipzig). Areas and universals.

Hubert Cuyckens (Leuven). Verb complementation and grammaticalization in the history of English.

Maria Koptjevskaja-Tamm (Stockholm). tba

Tania Kuteva (Düsseldorf). Say the 'magic word': on the typology of a pragmatic marker.

Vladimir Plungian (Moscow). Towards an (areal?) typology of aspectual systems.

Пра беларускую мову раскажуць дакладчыкі з Альдэнбурга. :) Там ужо некалькі гадоў дзякуючы Герду Генчэлю распрацоўваецца праблема трасянкі.

Hentschel, Gerd (University of Oldenburg, Institute of Slavic Studies). On Code-Mixing in Belarusian-Russian Mixed Speech.

Menzel, Thomas (Universität Oldenburg). Morphonological irregularity in Russian and Byelorussian.

Zeller, Jan Patrick (University of Oldenburg). Affricate shortening in Belarusian-Russian mixed speech.

Праводзіць канферэнцыю Еўрапейская лінгвістычная асацыяцыя.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится