«Словы без прапіскі», сабраныя А. А. Каўрусам (дапоўнена)

Пятніца, 23 верасня 2011 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Публікацыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 3965

Роднае слова

Днямі трапіў у рукі складзены супрацоўнікамі часопіса «Роднае слова» спіс нумароў выдання, у якіх друкаваліся сабраныя Алесем Аляксандравічам Каўрусам «словы без прапіскі» (падрабязней пра іх гл. ва ўступным слове аўтара да першай такой публікацыі). Вырашыў выкласці гэты спіс у адкрыты доступ.

Вось ён:


1998, № 1 / словы на літару А (прыклады слоўнікавых артыкулаў)

1999, № 3, 7, 8, 10 / Б, В, Г, Д адпаведна

2000, № 1, 3, 5, 8, 12 / Е — З (Забавязацца — Запарука), З (Запачаткаваны — З’яўнены), І — К, Л, М

2001, № 4, 8 / Н (Наагул — Нашэльнік, Неабсяжжа — Няшчаснік)

2002, № 1, 3, 6 / П (Паабрастаны — Паснулы, Паспаліты — Пошар, Прабацькаўшчына — Пячура)

2003, № 6 / Р

2004, № 3, 4, 6 / С (Сабачок — Смуткоўны, Смутлівы — Сталакаваць, Сталешніца — Сяніца)

2005, № 1, 5, 9, 10, 11, 12 / Т; У (Убезладзь — Улучаны); У (Улучаць — Ушчухарыцца) — Ф (Фазэнда — Фарботы); Ф (Фармаванне — Фэбра, хвэбра) — Х; Ц — Ш (Шакаваны — Шкадоблівасць, Шкада, Шкода); Ш (Шкелца — Шэлях) — Я


Усе гэтыя публікацыі планавалася сабраць пад адной вокладкай, выдаць у выглядзе слоўніка, але пакуль планы застаюцца планамі. Дакладна ведаю, што некаторыя лексемы будуць уключаны ў аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы», які рыхтуецца супрацоўнікамі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі да перавыдання. Напрыклад, у акадэмічным выданні атрымае нарэшце «прапіску» слова агаломшыць, якога нельга знайсці ні ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» ў 5 тамах, 6 кнігах (1977—1984 г. в.), ні ў «Слоўніку беларускай мовы» пад рэд. М. В. Бірылы (1987 г. в.), ні ў 2- і 3-томных беларуска-рускіх слоўніках (1988—1989 і 2003 г. в. адпаведна), ні ва ўжо выдадзеным аднатомным «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (пад рукой было выданне 2002 года).


UPD: Як выявілася, сабраныя А. А. Каўрусам словы ўсё ж можна адшукаць ва ўжо выдадзеных акадэмічных слоўніках. Вось цытата з уступнага слова рэдактара «Польска-беларускага слоўніка» (Мінск, 2004), які падрыхтаваны супрацоўнікамі тады яшчэ аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства згаданага інстытута: «Акрамя таго, бралася пад увагу пазаслоўнікавая лексіка беларускіх пісьменнікаў і перыядычнага друку, падборку якой рэгулярна падае Алесь Каўрус у часопісе "Роднае слова", і т. зв. адметная лексіка нашых класікаў» (с. 6).


Алесь Аляксандравіч Каўрус мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1965). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1959). Працаваў настаўнікам на Мядзельшчыне (19591962), старшым выкладчыкам Мазырскага педінстытута (19651968), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі (19681974), рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (19741981), дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (19822006). Даследуе мову мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі, беларускую тэрміналогію, культуру мовы, стылістыку і інш. Аўтар больш як 250 навуковых публікацый, у тым ліку кніг «З крыніц народнай мовы» (1968), «Стылістыка беларускай мовы» (1980, 2-е выд. 1987, 3-е выд. 1992), «Культура слова» (1983), «Слова наша роднае» (1986), «Мова народа, мова пісьменніка» (1989), «Дакумент па-беларуску» (1994), суаўтар (з М. Круталевічам) навучальнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Стараславянская мова» (2005).

(звесткі пра вучонага ўзяты адсюль)

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится