У Акадэміі навук канферэнцыя на тэму лексікаграфіі (23–24.XI.2017)

Серада, 22 лістапада 2017 г. Аляксей Яскевіч
Праглядаў: 63

23–24 лістапада 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы лексікаграфіі».

Адрас падзеі: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.

Праблематыка канферэнцыі:

- Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп'ютарную і корпусную лексікаграфію;

- Новыя слоўнікавыя праекты;

- Перакладная лексікаграфія;

- Тэрмінаграфія, тэрміналагічныя базы і банкі звестак;

- Кагнітыўнае тэрміназнаўства і канцэптаграфія;

- Аўтарская (пісьменніцкая) лексікаграфія;

- Гістарычная лексікаграфія;

- Вучэбная лексікаграфія, выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у камп'ютарнай лінгвадыдактыцы і ў інтэрнэт-дыдактыцы;

- Ідэаграфічныя, статыстычныя, анамастычныя і іншыя слоўнікі;

- Лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моў;

- Сацыякультурныя і эканамічныя аспекты слоўнікавай дзейнасці.

Можна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится