«Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце» (Віцебск, 19–20.XI.2015)

Аўторак, 17 сакавіка 2015 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 1787

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» запрашаюць прыняць удзел у II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце», якая адбудзецца 19–20 лістапада 2015 года ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

Дэдлайн: 1 чэрвеня / 20 верасня 2015 года.

Аргунёсак: 10 еўра па курсе Нацыянальнага банка Беларусі.


На канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных праблем:

    •   Беларуская мова як этнакультурны феномен у сінхраніі і дыяхраніі.

    •   Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай

прасторы Беларусі.

    •   Актуальныя пытанні кагнітыўнай лінгвістыкі і лінгвакультуралогіі.

    •   Мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі.

    •   Беларуска-іншаславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.

    •   Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы.

    •   Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.

    •   Гістарычна-культурны аспект развіцця славянскіх літаратур.

    •   Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ і сярэдняй школе.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі просім да 1 чэрвеня 2015 года даслаць у аргкамітэт у электронным выглядзе заяўку на ўдзел у канферэнцыі (гл. Узор), а таксама паведаміць пра неабходнасць браніравання месца для пражывання (гасцініца, інтэрнат).

Матэрыялы выступлення ў электронным варыянце дасылаюцца да 20 верасня ўключна.

Заяўку і матэрыялы просім дасылаць па электроннай пошце на адрас fbfk2010@yandex.ru. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для друку, а таксама іх рэдагавання. Арганізацыйны ўнёсак – 10 еўра па курсе Нацыянальнага банка Беларусі – робіцца падчас рэгістрацыі. Праезд, пражыванне, харчаванне за кошт удзельнікаў. Выданне зборніка плануецца да пачатку канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Тэкст даклада аб'ёмам да 4 старонак фармату А4 набіраецца ў тэкставым рэдактары Microsoft Word for Windows. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны; усе палі – 25 мм; абзац – 1,27; шрыфт – Times New Roman. Для асноўнага тэксту ўжываецца кегль 14 пт, для спіса літаратуры – 12 пт. Ілюстрацыйны матэрыял друкуецца курсівам, пры неабходнасці выдзяляецца тлустым шрыфтам. Схемы, табліцы, малюнкі ўстаўляюцца ў тэкст. На першым радку злева друкуюцца ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) і ў круглых дужках – назва ўстановы, у якой падрыхтаваны даклад, праз радок вялікімі літарамі ўказваецца назва даклада. Яшчэ праз радок друкуецца тэкст. Спасылкі ў тэксце на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы ў спісе літаратуры і – пры неабходнасці – нумара старонкі, напрыклад: [1, с. 55]. Спіс літаратуры друкуецца праз радок пасля тэксту ў алфавітным парадку (гл. Узор афармлення матэрыялаў).

Адрас аргкамітэта:

УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», філалагічны факультэт, Маскоўскі пр-т, д. 33, п. 609; 210038, г. Віцебск, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь. E-mail: fbfk2010@yandex.ru.

Каардынатары канферэнцыі:

Бабіч Юрый Міхайлавіч – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук.

Тэл. +375 29 308-49-78 (velcom).

Падстаўленка Віталь Феліксавіч – дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук.

Тэл. +375 29 590-18-38 (МТС).

Сакратар:

Гудкова Надзея Васільеўна – вядучы лабарант кафедры беларускага мовазнаўства.

Тэл. +375 29 718-23-20 (МТС).

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится