Літва

Літоўска–рускі буквар. Варшава, 1867

Буквар

Літоўска-рускі буквар. Варшава, 1867. Асобныя старонкі.

Паралельны тэкст: злева па-літоўску, справа па-руску.

Цікавая спроба прыстасаваць да літоўскай мовы кірыліцу .

Сцягнуць буквар. 11 Мб, pdf.

Граматычны семінар у Літве

Мікіта Супрунчук7 верасня 2009Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: |

У Літве мне заўсёды добра думаецца і пішацца. Дома трохі не так: мітусня, клопаты і соннае надвор’е. Сёлета быў у літоўцаў два тыдні, вярнуўся яшчэ 10 жніўня, дыі вось толькі сёння закончыў гэтыя нататкі. І тое, нават, мо, і не завяршыў бы, але паабяцаў быў Алёшу, што напішу. :)
Шосты раз прыехалі цікаўныя лінгвісты з розных краін на летнюю школу па агульнай і літоўскай граматыцы ў вёсцы Салас, што ў Рокішкіскім раёне на поўначы Літвы (2--9.08.2009). Афіцыйна гэтая нарада называлася Academia Grammaticorum Salensis Sexta. Як па-літоўску – не ведаю. Ды і, здаецца, літоўскай назвы я і не чуў: або карысталіся гэтай лацінскай, або ўжывалі перыфразы.

Чытаць далей →