анонс

V Мінскі фестываль моў

Запрашаем на V Мінскі фестываль моў.

Як і раней, ён адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка — 26.03.2017 года.

Адкрыццё ў 10:20 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ.

На Фестывалі вы зможаце:

- пазнаёміцца з мовамі, пра якія раней нічога не ведалі;

- больш даведацца пра мовы, якія вас даўно цікавяць;

- вырашыць, якую мову вам хацелася б вывучаць;

- зноў захапіцца ўжо знаёмымі мовамі;

- падзівіцца разнастайнасці моў нашай планеты;

- і шмат чаго яшчэ!

Чытаць далей →

Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку (Мінск, 19–20.XII.2016)

19–20 снежня (ужо ў наступны панядзелак і аўторак) на філалагічным факультэце БДУ пройдзе школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку".

Заняткі будзе весці Міхаіл Аляксандраў, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС, Масква), навуковы супрацоўнік Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны, разам са сваім калегам Дзмітрыем Стэфаноўскім, старэйшым навуковым супрацоўнікам РАНГіДС.

Тэарэтычная частка дакладаў, якія прагучаць у межах школы-семінара, будзе прысвечана тэхнікам індуктыўнага мадэлявання, вялікіх даных, тэматычнага мадэлявання. Лектары таксама разгледзяць прымяненне гэтых метадаў у эканоміцы, дэмаграфіі, юрыспрудэнцыі і сумежных з імі галінах. Асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на апрацоўцы тэкставых даных.

Чытаць далей →

IV Мінскі фестываль моў

Аляксей Яскевіч26 сакавіка 2016Пазнакі:

У нядзелю, 27 сакавіка 2016 г. на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) пройдзе IV Мінскі фестываль моў!

Адкрыццё у 10:00, а ў 12:00 - пачатак лекцый. Апошні блок распачынаецца ў 17:00, так што, калі Вы не можаце з ранку, то можна завітаць пасля абеду, ці наадварот.

Запланаваны прэзентацыі 55 моў свету (спіс моў), некалькі лекцый на цікавыя мовазнаўчыя тэмы, а таксама моўныя гульні і размоўны клуб.

Глядзіце расклад, а таксама сайт мерапрыемства.

Уваход вольны.

Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры (5–6.V.2016, Мінск)

Аляксей Яскевіч6 сакавіка 2016Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі:

“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” пры Акадэміі навук Беларусі ладзіць Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, які адбудзецца 5―6 мая 2016 года ў Мінску.

Дэдлайн: 31 сакавіка 2016 г. (анлайн-рэгістрацыя).

Пленарнае пасяджэнне прадугледжвае да 20 хвілін на даклад, панэлі (сесіі) – да 15 хвілін. Запланавана адна стэндавая сесія. Кожны ўдзельнік можа зрабіць толькі адзін даклад, але можа быць суаўтарам іншых дакладаў і падрыхтаваць любую колькасць стэндавых дакладаў. Па выніках працы Кангрэса запланавана публікацыя зборніка. Пра ўключэнне даклада або адмову будзе паведамлена да 18 красавіка праз электронную пошту. Рабочыя мовы Кангрэсу – беларуская, англійская і, канешне, руская.

Чытаць далей →

Трэцяя сустрэча камп’ютарналінгвістычнай суполкі (Мінск)

Аляксей Яскевіч23 лютага 2016Пазнакі:

На гэтай сустрэчы пра свой досвед расказваюць людзі, якія займаюцца рэальнымі задачамі ў камп'ютарнай лінгвістыцы.

1. Аляксей Чэркес: «Сінтэз беларускага маўлення ў праекце Мультымедыйная бібліятэка школьніка». Будзе дэманстрацыя сінтэзатара і раскрыццё тэхнічных дэталяў рэалізацыі праекту.

2. Дзяніс Пастаногаў: «NLP ў сістэме IHS Goldfire».

IHS Goldfire – вялікі монстр, які прызначаны для глабальнай мэты – рашэння задач (problem solving), але за гэтым, натуральна, хаваецца многа малых і вялікіх задач NLP-стэка.

Ладзіць і мадэруе сустрэчу Яўген Клімовіч (nlproc.by).

Калі: субота, 27 лютага 2016 г. Пачатак у 19:00.

Дзе: Мінск, Шорная 20, «Кто такой Джон Голт?». Гэта паміж Нямігай і вул. Караля.

Падзея ў Фэйсбуку.

Кружок по решению лингвистических задач

Уже совсем скоро на филфаке БГУ (Минск, ул. К. Маркса, 31) открывается кружок по решению задач. Если вас не пугают слова "диссимиляция", "трансфикс", "эргатив", "сиблинг" и вы хотите узнать, что они значат, то наш кружок – именно для вас. Кроме задач, вас ждут мини-лекции о разных языках мира и интересных языковых явлениях, а также встречи с преподавателями филологического факультета БГУ.

Чытаць далей →

III Минский фестиваль языков (28.III.2015)

В этом году в последнее воскресенье марта (28 марта) на филологическом факультете БГУ снова будет проходить Минский фестиваль языков (уже III).

45 презентаций самых разных языков (норвежский, санскрит, клингонский, корейский, идиш, кпелле, белорусский и многие другие) и 10 лекций - всё это действительно интересно.

Познакомиться со списком языков и лекций, прочитать анонсы выступлений, узнать расписание, адрес и получить другую информацию можно на официальном сайте Минского фестиваля языков и в группах Фестиваля "ВКонтакте" и в Фейсбуке. Эти ресурсы постоянно обновляются.

II Минский фестиваль языков (30.III.2014)

Уже традиционно в последнее воскресенье первого весеннего месяца, 30 марта, на филологическом факультете БГУ состоится II Минский фестиваль языков. Вход СВОБОДНЫЙ!

Фестиваль языков — это уникальное для Минска мероприятие. За один день гостям Фестиваля будут представлены презентации 45 языков мира — редких и популярных, древних и современных, а также 10 интересных научно-популярных лингвистических лекций.

Основу Фестиваля составляют презентации языков. Презентация каждого языка — это увлекательная 45-минутная мини-лекция, во время которой её ведущий — специалист по языку — поделится со слушателями самыми интересными фактами об этом языке.

Познакомиться со списком языков и лекций, прочитать анонсы выступлений, узнать расписание, адрес и получить другую информацию можно на официальном сайте Минского фестиваля языков и в группах Фестиваля "ВКонтакте" и в Фейсбуке.

Чытаць далей

Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў (20–21.05.10)

У Мінску 20 і 21 мая пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў.

Гэта будзе вялікае і цікавае мерапрыемства, прыедзе шмат замежных спецыялістаў, падрыхтавана насычаная праграма. Адрозненне ад большасці канферэнцый -- праца ў т. зв. тэматычных блоках, дзе прадстаўляюцца да 4 грунтоўных дакладаў блізкай тэматыкі, а потым зацікаўленыя абмяркоўваюць іх. Думаю, абыдзецца без паспеху і снатворнага чытання па паперы. Такіх блокаў запланавана каля 30.

«Прикладная лингвистика в науке и образовании»

Аляксей Яскевіч12 лютага 2010Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі:

25-26 марта 2010 г. в РГПУ им. А.И. Герцена (Санкт-Петербург, Россия) состоится V Международная конференция «Прикладная лингвистика в науке и образовании».

По последним данным, приём заявок продлён до 15 февраля. Ещё есть время!

Подробнее см. информационное письмо (zip).

Четвёртая международная конференция по когнитивной науке

Аляксей Яскевіч8 снежня 2009Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: |

Россия, Томск - 22-26 июня 2010 г.

Четвёртая международная конференция по когнитивной науке

pdf

Объявление о конференции [pdf]    Сайт конференции

Рекомендую. Думаю, будет интересно. Мне самому довелось побывать на предыдущей, 3-ей конференции, которая проводилась в Москве. И, на мой взгляд, это действительно было событие, достойное внимания. Кроме всего, по крайней мере, эта конференция вполне соответствует своему статусу, в отличие от ряда подобных событий, в названии которых содержится слово "международный".