балтыстыка

Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Харватыі

Як і папярэдняя, гэта канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі (IX International Workshop on Balto-Slavic Accentology – IWoBA IX) адбудзецца на Балканах. Летась тое была Сербія, а сёлета Харватыя, старажытны горад Пула, на беразе маляўнічай Адрыятыкі.

Перыяд правядзення: 19-21 верасня 2013 года.

Чытаць далей →

Семантыка і структура моўных адзінак (Клайпеда, 14.06.2013 г.)

Гуманітарны факультэт Клайпедскага ўніверсітэта запрашае на канферэнцыю "Семантыка і структура моўных адзінак" (Клайпеда, 14.06.2013 г.). Некалькі беларускіх даследчыкаў удзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве ў 2009 годзе і захавалі самыя цёплыя ўспаміны.

Дэдлайн 15 мая 2013 г.

Заяўка ўдзельніка.

Падрабязней пра канферэнцыю.

Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Сербіі

Як ужо адзначалася, у Сербіі ў ліпені павінна была прайсці канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі. Па арганізацыйных прычынах яе перанеслі з Бялграда ў Нові-Сад, на філасофскі факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Праграма была насычанай і "працоўна завостранай": пасяджэнні працягваліся з 9 да 18 два з паловай дні (уключаючы нядзелю), прычым без экскурсій.

Прапануем увазе чытачоў праграму і тэзісы дакладаў удзельнікаў канферэнцыі.