беларусазнаўства

Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў (20–21.05.10)

У Мінску 20 і 21 мая пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў.

Гэта будзе вялікае і цікавае мерапрыемства, прыедзе шмат замежных спецыялістаў, падрыхтавана насычаная праграма. Адрозненне ад большасці канферэнцый -- праца ў т. зв. тэматычных блоках, дзе прадстаўляюцца да 4 грунтоўных дакладаў блізкай тэматыкі, а потым зацікаўленыя абмяркоўваюць іх. Думаю, абыдзецца без паспеху і снатворнага чытання па паперы. Такіх блокаў запланавана каля 30.