беларуская мова

Лінгвістыка і дзяржава

Напрыканцы 2017 года стала вядома, што Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, стаў акадэмікам. Гэта вялікі гонар і сімвал прызнання заслуг вучонага. 2 лютага 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы навукоўцам, у тым ліку А. А. Лукашанцу.

Гуманітарныя навукі, а сярод іх і мовазнаўства, часта ўспрымаюцца як абстрактныя і не звязаныя з жыццём. Калі кажуць аб практычным прымяненні лінгвістыкі, то першымі звычайна ўзгадваюць інфармацыйныя тэхналогіі (машынныя перакладчыкі, пошукавыя сістэмы і г. д.) і выкладанне замежных моў. Аднак ёсць яшчэ адна сфера выкарыстання лінгвістычных ведаў, якая ў той ці іншай ступені ўплывае на паўсядзённае жыццё кожнага жыхара краіны, – гэта моўная палітыка.

Чытаць далей →

Поўх румынак не носіць

Аглядальнік газеты "Культура" Юрый Чарнякевіч, абараніўшы сёлета кандыдацкую дысертацыю "Агульнасць і арэальная дыферэнцыяцыя беларускіх пераходных гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны", вырашыў працягнуць збіранне моўнага матэрыялу ў сваім родным Заходнім Палессі дзеля падрыхтоўкі новых прац па беларускай дыялекталогіі. Рэдакцыя сайта Philology.by шчыра вітае вяртанне вопытнага даследчыка да палявой работы і перадрукоўвае нататку пра адзін з яго апошніх выездаў.Чытаць далей →

Мікратапанімія Усходняга Палесся: мультыдысцыплінарнае даследаванне В. А. Шклярыка

Многія з нас цікавіліся тым, адкуль з’явіліся іх горад, вёска ці мястэчка. Чаму вуліца, сажалка ці лес маюць тую ці іншую назву? Падобныя словы, што ўжываюцца ў нейкай мясцовасці і абазначаюць невялікія прыродна-геаграфічныя аб’екты (балоты, вуліцы, лясы, курганы, могілкі, малыя рэчкі, ручаі, паплавы і да т. п.), ёсць мікратапонімы. Вось некалькі прыкладаў: возера Голае, паляна Казлоўка, Андрэйкаў брод і г. д.

Людзі розных узростаў і прафесій цікавяцца гісторыяй, паходжаннем найменняў бацькаўшчыны. Такія росшукі займаюць пачэснае месца ў краязнаўчай рабоце. Настаўнікі беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі, пачатковых класаў не раз рыхтавалі артыкулы, даклады, паведамленні пра свае ваколіцы, гл., напрыклад:

Чытаць далей →

«Чытаецца лёгка і захапляльна»: кніга В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы»

За манаграфію «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы» (Мінск: Беларус. Навука, 2017. – 196 с.) Вадзім Шклярык атрымаў прэмію ў намінацыі «Лепшая навуковая работа маладых вучоных». Ганарымся!

Публікуем рэцэнзію на кнігу.

Міхайлаў, П. Пра мікратапонімы Усходняга Палесся грунтоўна, кваліфікавана, даходліва / П. Міхайлаў // Роднае слова. – 2017. – № 9. – С. 47–48. – Рэц. на кн.: Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. I. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2017. – 196 с.

Апошнім часам у нашай краіне актыўна ажыццяўляюцца анамастычныя даследаванні. Пра гэта сведчыць выданне спецыяльнай літаратуры, навучальных дапаможнікаў, публікацыі ў перыядычным друку і інш. Анамастыка знаходзіць шырокае практычнае прымяненне ў лінгвістычных, гістарычных і геаграфічных навуках. Аднак па-ранейшаму ёсць многа нераспрацаваных пытанняў, вывучэнне якіх неабходнае для сучаснай навукі і штодзённай грамадскай практыкі. Менавіта такой нявырашанай праблемай заставалася вызначэнне лексіка-семантычных асаблівасцей мікратапонімаў Усходняга Палесся, якой прысвяціў сваю манаграфію навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вадзім Шклярык.

Чытаць далей →

Працы па мовазнаўстве ў фондах Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане

Згодна з ацэнкай Ігара Іванова, былога сакратара Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, кніжная калекцыя гэтай установы налічвае каля 30 000 выданняў. Па прычыне адсутнасці ў бібліятэцы каталога (нават папяровага, хоць аўтар кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» Наталля Гардзіенка сцвярджае, што ўласны каталог бібліятэка мела [2, с. 437]) даследчыкі беларушчыны вымушаны праводзіць, што называецца, выведку боем — прыязджаць у Лондан і шукаць неабходныя матэрыялы на месцы.

Чытаць далей →

Прэзентацыя «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 22.II.2017)

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашаюць на прэзентацыю выдання «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы».

Чытаць далей →

«Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве» (Мінск, 21.II.2017)

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:

– сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;

– роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;

– магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;

– традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;

– нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;

– мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;

– нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.

Пачатак у 15:00, аўд. 302 (3-ці паверх).

Прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны»

24 лістапада (чацвер) у 14:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны». У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі навуковай і творчай грамадскасці краіны.

Чытаць далей →

«Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» (Мінск, 19–20.І.2017)

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці», якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года.

Дэдлайн: 25 снежня 2016 года.

Чытаць далей →

Дзень беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня святкуюць Дзень беларускага пісьменства. З нагоды свята прапануем вашай увазе праект пра гісторыю беларускіх літар. У артыкуле распавядаецца пра тры беларускія алфавіты і шлях беларускай кірыліцы. У тэксце акрамя літар ёсць шмат прыгожых старонак кніг і трошкі інфаграфікі.

А вось той жа артыкул на сайце TUT.BY. Праект быў выкананы ў цудоўнай "Школе інфаграфікі TUT".

Пра баскаў і палешукоў

Як паведамляе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з Крысціянам Рансэра -- ураджэнцам Краіны Баскаў (Іспанія), навучэнцам універсітэта Сурэя (Вялікабрытанія), даследчыкам беларускіх народных гаворак.

Будуць абмяркоўвацца дзве тэмы:

- марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак;

- баскская мова: паходжанне, гісторыя, граматычныя асаблівасці.

Запрашаем на сустрэчу ў аўторак, 14 чэрвеня ў 11:00 па адрасе: Сурганава 1, корп. 2, каб. 302.

Чарговае абнаўленне беларускага дыялектнага лексікаграфічнага фонду на сайце

Мы працягваем публікаваць на нашым сайце лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы (гл. Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд). Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак».

Чытаць далей →

Круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова» (Мінск, 21.XII.2015)

21 снежня (панядзелак) у 10:00 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Пятроўны Лемцюговай. Падчас мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі «В. П. Лемцюгова. Выбраныя працы» і 3-га тома «Слоўніка мовы „Нашай Нівы“»*. Уваход вольны.

Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1/2, пак. 302 (3-ці паверх).

Тэл. для даведак: (017) 284-27-18.

Чытаць далей →

МОВА – ЛІТАРАТУРА – КУЛЬТУРА. 2016

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, кафедра сучаснай беларускай мовы і кафедра гісторыі беларускай мовы) запрашае ўдзельнічаць у VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура” (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Л. М. Шакуна), якая адбудзецца 15-16 верасня 2016 года.

Праблематыка канферэнцыі

1. Навуковая спадчына Л. М. Шакуна і сучаснае беларусазнаўства.

2. Моўная карціна свету, сацыялінгвістыка, лінгвакультуралогія.

3. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.

4. Аспекты моўных даследаванняў (фаналогія, лексікалогія, словаўтварэнне, граматыка, семантыка, прагматыка і інш.).

5. Беларуская мова як замежная.

6. Мова і стыль мастацкай літаратуры.

7. Фальклор – літаратура – культура.

8. Беларуская літаратура і сусветны мастацкі вопыт.

9. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Чытаць далей →

«Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця» (Мінск, 28–29.X.2015)

Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае выступоўцаў на канферэнцыю «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 28–29 кастрычніка 2015 г.

Праблемнае поле канферэнцыі:

- сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;

- літаратурная норма і узус;

- фанетыка і фаналогія беларускай мовы;

- лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;

- змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;

- актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;

- гісторыя беларускага мовазнаўства;

- нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;

- агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;

- асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.

Даклады могуць чытацца на любых славянскіх мовах.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас [email protected] да 20 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Чытаць далей →

Международная летняя школа белорусистики (24.VIII.2015–07.IX.2015)

С 24 августа по 7 сентября в Минске пройдёт Международная летняя школа белорусистики, к участию в которой приглашаются все желающие (без оргвзноса).

Школу организуют совместно Республиканский институт высшей школы и Белорусский государственный университет.

Программа включает:

    - интенсивные языковые курсы для начального и среднего уровня;

    - лекции по языкознанию, литературоведению, этнологии и лингвокультурологии;

    - по желанию участников – индивидуальные консультации с авторитетными белорусскими учёными (в заявке просим указать приблизительную тематику консультаций);

    - проведение круглого стола совместно с Международной ассоциацией белорусистов (МАБ).

Чытаць далей →

«Беларуская лінгвістыка», выпуск 73

LinguaЧарговы выпуск часопіса «Беларуская лінгвістыка», змест якога мы прыводзім ніжэй, уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і сінтаксічным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях дыялекталогіі, лексікаграфіі, супастаўляльнага аналізу, білінгвізму і мовы мастацкай літаратуры.

Чытаць далей →

«Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80–годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)» (Мінск, 21–22.Х.2015)

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 21–22 кастрычніка 2015 г.

Дэдлайн: 1 верасня 2015 года.

Аргунёсак: няма.

Чытаць далей →

«Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце» (Віцебск, 19–20.XI.2015)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» запрашаюць прыняць удзел у II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце», якая адбудзецца 19–20 лістапада 2015 года ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

Дэдлайн: 1 чэрвеня / 20 верасня 2015 года.

Аргунёсак: 10 еўра па курсе Нацыянальнага банка Беларусі.

Чытаць далей →

P. Y. Mayo. The Alphabet and Orthography of Byelorussian in the 20th Century

З ўсіх мовазнаўчых тэм арфаграфія застаецца адной з самых актуальных і цікавых для шырокіх колаў грамадства. Наш правапіс да апошняга часу фарміраваўся пад моцным уздзеяннем як лінгвістычных, так і сацыяльных фактараў. Яму прысвечана нямала прац, з найноўшых гл., напрыклад:

Чытаць далей →