беларуская як замежная

Часопіс «Беларуская мова як замежная» запрашае аўтараў

Аляксей Яскевіч1 кастрычніка 2015Раздзел: Навіны
Пазнакі:

Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова як замежная» (БМЗ) разгледзіць артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы БМЗ, напр.:

1) методыка выкладання – метады выкладання граматыкі, ведаў аб Беларусі; развіванне навыкаў вуснага маўлення, аўдыявання, чытання і пісьма; новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове; азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацыянальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;

2) беларушчына замежнікаў – аналіз моўных памылак; даследаванне г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;

3) параўнальная глотадыдактыка – напр. беларуска-польская, беларуска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне падабенстваў і адрозненняў моў; параўнанне метадаў выкладання, праграмаў курсаў, цяжкасцяў моў, ролі выкладчыка і г. д.

4) гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай – старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;

5) мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы; прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы этыкет; стэрэатыпы ў падручніках, роля мужчыны і жанчыны; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм, як эротыка, смерць, рэлігія; ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і;

6) моўная прагматыка – напр. прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба;

Чытаць далей →