гісторыя беларускай лінгвістыкі

Працы па мовазнаўстве ў фондах Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане

Згодна з ацэнкай Ігара Іванова, былога сакратара Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, кніжная калекцыя гэтай установы налічвае каля 30 000 выданняў. Па прычыне адсутнасці ў бібліятэцы каталога (нават папяровага, хоць аўтар кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» Наталля Гардзіенка сцвярджае, што ўласны каталог бібліятэка мела [2, с. 437]) даследчыкі беларушчыны вымушаны праводзіць, што называецца, выведку боем — прыязджаць у Лондан і шукаць неабходныя матэрыялы на месцы.

Чытаць далей →

Сямімоўны слоўнік. Ляйпцыг, 1918

Тытульная старонка Сямімоўнага слоўніка

Прапануем увазе чытачоў так званы «Сямімоўны слоўнік»: Sieben-Sprachen-Wörterbuch: Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch. – Leipzig, 1918. – 420 S.

Як адзначаў прафесар Г. А. Цыхун, у гэтым слоўніку «беларуская мова ўпершыню была прадстаўлена як самастойная пры канфрантацыі яе лексічнага матэрыялу з адпаведнай лексікай нямецкай, латышскай, літоўскай, польскай, рускай моў і мовы ідыш». Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918–1998 гг. : бібліягр. даведнік. Мн. : Бел. кнігазбор, 2000. С. 3-4.

Падрабязней пра слоўнік чытайце ў артыкуле дацэнта Кацярыны Любецкай.