гісторыя мовазнаўства

Да 90–годдзя прафесара А. Я. Супруна

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ пачынае рыхтавацца да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара А. Я. Супруна (1928—1999).

З 2000 г. у гонар даследчыка ладзяцца канферэнцыі "Супруноўскія чытанні".

Прапануем азнаёміцца з дакладамі V Супруноўскіх чытанняў (2006 год).

"Паўднёваславянскія мовы ў іх гісторыі і сучасным стане".

Іншыя зборнікі можна ўбачыць на сайце кафедры.

БДУ. Уводзіны ў мовазнаўства

УВОДЗІНЫ Ў МОВАЗНАЎСТВА. 2017 год

БДУ, філалагічны факультэт, I курс. Выкладчык - М. В. Супрунчук.

Экзамен узімку 2017 года.


АСОБНЫЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ

- Параўнальна-гістарычны метад і генеалагічная класіфікацыя моў


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

Вытрымкі з генеалагічнай классіфікацыі

Планы практычных заняткаў:

Першыя заняткі. Мова і мовазнаўства

Другія заняткі. Функцыі мовы і маўлення

Трэція заняткі. Мова як сістэма знакаў

IV заняткі. Гісторыя моў

V-VI занятікі. Фанетыка

Для самастойнага вывучэння:

Тэмы для дакладаў

Артыкуляцыйны аспект фанетыкі

Акустычны аспект фанетыкі


ЛІТАРАТУРА

Падручнікі

  • Реформатский 385, А.А. Введение в языковедение. М., 1996 (первое издание - 1947, pdf, 4 Mb) - классический учебник по введению в языкознание.
  • Сцяцко, П. У. 100 Уводзіны ў мовазнаўства. Гродна, 2001 (2 Mb)
  • Норман, Б. Ю. Теория языка. Вводный курс. М., 2004.
  • Вендина 197, Т.И. Введение в языкознание. М., 2001 (pdf, 17 Mb).
  • Маслов 237, Ю.С. Введение в языкознание, М., 1987 (pdf, 3 Mb).
  • Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства. Магілёў, 2004.
  • Практыкум

    Дадатковая

  • Белянин 56, В. П. Психолингвистика. М., 2005 (djvu, 1,9 Mb).
  • Варпахович 468, Л. В. Лингвистика в таблицах и схемах. Минск, 2007.
  • Лингвистический энциклопедический словарь 84. М., 1990 (=2003)(djvu, 18 Mb).
  • Норман, Б. Ю. 56 Игра на гранях языка. М., 2006 (pdf, 2 Mb).
  • Плунгян, В. А. Почему языки такие разные. М., 2010 (pdf, 24 mb).
  • Фрумкина 57, Р. М. Психолингвистика. М., 2001 (djvu, 2,2 Mb).
  • Шанский 70, Н. М. Лингвистические детективы. М., 2002 (djvu, 5,3 Mb).
  • Энциклопедический словарь юного филолога 74 М., 1984 (djvu, 7,4 Mb).
  • Энциклопедия "Кругосвет".
  • Ягелло 62, М. Алиса в стране языка: тем, кто хочет понять лингвистику. М., 2003 (djvu, 22 Mb).

  • ДЛЯ МАГИСТРАНТОВ

    ВВЕДЕНИЕ

    - Задание 4

    - Задание 33

    РАЗДЕЛ 4 и РАЗДЕЛ 5

    - Текст

    РАЗДЕЛ 8

    - Текст занятия

    - Аудио: задания 1, 9 и 17

    P. Y. Mayo. The Alphabet and Orthography of Byelorussian in the 20th Century

    З ўсіх мовазнаўчых тэм арфаграфія застаецца адной з самых актуальных і цікавых для шырокіх колаў грамадства. Наш правапіс да апошняга часу фарміраваўся пад моцным уздзеяннем як лінгвістычных, так і сацыяльных фактараў. Яму прысвечана нямала прац, з найноўшых гл., напрыклад:

    Чытаць далей →

    Псіхалінгвістыка: канферэнцыя памяці Льва Выгоцкага ў Гомелі і Маскве

    Запрашаем на канферэнцыю "Л. С. Выгоцкі і сучасная культурна-гістарычная псіхалогія: праблемы развіцця асобы ў зменлівым свеце": з 5 па 7 чэрвеня 2014 г. на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, а з 9 па 11 чэрвеня ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (падрабязней тут).

    Дэдлайн: 1 сакавіка.

    Чытаць далей →

    Дзве лекцыі па мовазнаўстве на філфаку БДУ

    Запрашаем на лекцыі 9 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ:

    - праф. А. М. Рудэнка "Амерыканская лінгвістычная антрапалогія" (12.45, аўд. 322);

    - праф. Б. Ю. Норман "Граматыка школьная і граматыка навуковая" (19.00, аўд. 62).

    9 кастрычніка 2013 г. (серада), філфак БДУ (К. Маркса, 31).

    VIII Супруноўскія чытанні

    Пачынаюцца VIII Супруноўскія чытанні -- канферэнцыя, прысвечаная памяці Адама Яўгенавіча Супруна.

    Сёлета асноўная тэма "Сучасныя кірункі даследавання і выкладання славянскіх моў".

    Канферэнцыя пройдзе 21-22 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск).

    Праграма канферэнцыі.

    Аб прафесары А. Я. Супруне.

    Арганізоўвае канферэнцыю кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

    Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012)

    5 мая пайшоў з жыцця беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971), выдатнік народнай асветы (1984), заслужаны работнік БДПУ (2002) Міхаіл Гапеевіч Булахаў. Навуцы і адукацыі даследчык прысвяцiў каля 60 гадоў, на працягу якіх ім было апублікавана больш за 300 работ па рускай, беларускай, іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі. Міхаіл Гапеевіч быў навуковым кіраўніком 33 аспірантаў, кансультаваў 5 дактарантаў.

    Асобнымі кнігамі выйшлі наступныя даследаванні вучонага:

  • «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ—ХХ стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі» (1958);
  • «Прыметнік у беларускай мове» (1964);
  • «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV—XVII стагоддзяў. Ч. 2. Сінтаксічны нарыс» (1971);
  • «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс» (1973);
  • «Восточнославянские языковеды. Биобиблиографический словарь» (3 тамы, 1976—1978);
  • «Евфимий Федорович Карский. Жизнь, научная и общественная деятельность» (1981);
  • «"Слово о полку Игореве" в литературе, искусстве, науке. Краткий энциклопедический словарь» (1989);
  • «Славянские языки: происхождение, история, современное состояние» (2001);
  • «Опыт исторического словаря русской лингвистической терминологии» (5 тамоў, 2002—2005) і інш.
  • Больш інфармацыі пра зробленае Міхаілам Гапеевічам Булахавым у галіне лінгвістыкі можна знайсці тут (газета «Наша слова», №29(920) ад 22.07.2009, с. 2).


    Юбілей прафесара Г. А. Цыхуна

    30 кастрычніка споўнілася 75 гадоў слыннаму беларускаму моваведу Генадзю Апанасавічу Цыхуну. Сардэчна віншуем дарагога юбіляра!

    Ад імя рэдакцыі сайта Philology.BY і ад кожнага з нас асабіста — прыемных навін, новых адкрыццяў, моцнага здароўя і добрага настрою ад душы зычым Генадзю Апанасавічу!

    Чытаць далей →

    Беларуская навука ў кантэксце сусветнай: Бузук і Тэньер

    Тэньер

    Мы ўжо аднойчы звярталі ўвагу на сувязі беларускіх і замежных навукоўцаў (гл. нататкі пра Я. Карскага і Х. Станга).

    Змяшчаем рэцэнзію Люсьена Тэньера (← на здымку) на знакамітую, але малаацэненую кнігу П. А. Бузука:

    Чытаць далей →

    Люсьен Тэньер. Рэцэнзія на кнігу П. Бузука “Спроба лінгвістычнае географіі Беларусі”

    ЛІТАРАТУРА

    Усходнія славяне

    М. = Масква, Л. = Ленінград, К. = Кіеў, Х. = Харкаў.

    Buzuk P.: Sproba lіngvіstyčnaje geografіі Belarusі. Č. 1. Vyp. 1. Instytut Belaruskaje Kul’tury. Mensk, 1928. (Versuch einer linguistischen Geographie von Weißrußland. 8°, 2 + 112 S., 20 Mappen, 2.50 R.)

    Аўтар адхіліў як метад Жыльерона (непасрэдныя вынікі, атрыманыя ў выніку апытання, адразу наносяцца на мапу), так і прыёмы, якія я выкарыстаў у маёй кнізе “Atlas linguistique pour servir à l'Étude du Duel en Slovène” (не толькі вынікі апытання, але і іх інтэрпрэтацыя, г. зн. ізаглосы, былі нанесеныя на мапу). Ён пайшоў трэцім мажлівым шляхам і абмежаваўся тым, што перанёс свае інтэрпрэтацыі фактычных звестак на мапу (толькі ізаглосы і зоны без моўных фактаў). Здаецца, аўтар выкарыстаў гэтую няпоўную методыку, паколькі ў яго распараджэнні не было сістэматызаваных звестак, атрыманых пасля анкетавання. Хаця даследчык самастойна аб’ехаў вывучаныя тэрыторыі, ён не падаў тэкст свайго апытання, а, найверагодней, узяў за аснову цытаваныя ім манаграфіі і дапоўніў свае высновы асабістымі назіраннямі. Усё гэта, зразумела, прывяло да розных недахопаў: элементы мапаў неаднародныя; небяспечна выводзіць фанетычныя ізаглосы на падставе розных слоў; цалкам адсутнічае лексічны матэрыял, які з’яўляецца адпраўным пунктам і адным з самых плённых аспектаў лінгвістычнай геаграфіі; запазычванне спосабаў транскрыбавання з мноства крыніц прыводзіць да разнароднасці запісаў. На жаль, Бузук таксама лічыў необходным падаць усе формы кірыліцай. Яго транскрыпцыі недастаткова дакладныя. Відавочна, даследчык сутыкнуўся з цяжкасцямі, якія, на жаль, аказаліся непераадольнымі ў рамках гэтага першага эксперымента. Такім чынам, работа аўтара ўяўляе сабой свайго рода кампраміс паміж старым метадам дыялекталагічнай манаграфіі і новым метадам лінгвістычнай геаграфіі. Відавочна, што Бузук прапанаваў прынцыпова новыя метады, толькі ў яго не было сродкаў для іх выкарыстання. Яго кніга ўяўляе сабой асаблівую каштоўнасць, прынамсі, у тым, што ў ёй гаворыцца пра зрух ізаглосы “č/с” і пра ўплыў гарадоў і рэк на перамяшчэнне адпаведных моўных фактаў. Высновы кнігі вельмі важныя. Як паказваюць мапы, а таксама па словах самога аўтара, ізаглосы і з’явы, характэрныя для беларускай мовы, не звязаны між сабой. Інакш кажучы, паміж расейскай і беларускай мовамі няма “пояса ізаглос”, за выключэннем ізаглос, што праходзяць паралельна лініі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Гэта, па сутнасці, азначае, што паміж расейскай і беларускай мовамі не існуе ніякіх межаў, а таксама пацвярджае: развіццё беларускай літаратурнай мовы штучнае і не адпавядае глыбокай лінгвістычнай патрэбе. Сам аўтар прызнае немагчымасць у такіх умовах раздзяліць беларускую мову на дыялекты. Але чаму ён настойвае на тым, каб абавязкова знайсці межы гэтай штучнай мовы? Было б цікава даведацца пра мяжу беларускай мовы ў параўнанні з польскай. Зрэшты, нельга вінаваціць Бузука ў тым, што ён не адказаў на гэтае пытанне, паколькі яно знаходзіцца па-за мэтамі даследавання. Больш за тое, няма яго віны і ў тым, што ў сферы даследавання апынулася тэрыторыя беларускай Савецкай рэспублікі (5 000 000); у той час як 1 600 000 беларусаў, якія пражываюць на беларускай тэрыторыі (плошча якой значна большая за плошчу Беларускай рэспублікі), ў цяперашні час з’яўляюцца польскімі грамадзянамі. Улічваючы велізарны інтарэс, прадэманстраваны да яго працы, са шкадаваннем можна адзначыць, што надрукавана яна на малараспаўсюджанай мове; але плюсам з’яўляецца рэзюмэ (хаця і не зусім поўнае) па-нямецку. Мабыць, Бузук падзяляе досыць спрэчнае, але вельмі папулярнае ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы перакананне (рамантычнага паходжання), згодна з якім тэрыторыя народа супадае з тэрыторыяй праяўлення пэўных фанетычных законаў. Нягледзячы на абмежаваную сферу даследаванняў, аўтар падаў адносна ясны ў друкарскім плане звод, наносячы адну з моўных з’яў на кожную мапу. У цэлым, нягледзячы на недахопы, гэта выдатная кніга, і аўтара можна павіншаваць. У найбліжэйшы час намі будзе разгледжаны лінгвістычны атлас славацкай мовы на аснове цудоўнай працы В. Важніса, пра якую мала ведаюць нават у самой Чэхаславакіі. Падрыхтоўка вялікага лінгвістычнага атласа Беларусі таксама вітаецца. Бузук мае магчымасць паспяхова працягнуць вывучэнне гэтай тэмы. Беларуская акадэмія навук і ўрад Рэспублікі павінны ў далейшым садзейнічаць яму.

    Пераклаў М. В. Супрунчук.

    Дапамагалі ў перакладзе М. Кірава, К. Васіленка, А. Яскевіч

    Сцягнуць арыгінал рэцэнзіі па-нямецку ў pdf.

    «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках»

    Некалькі эпізодаў з трагічных гадоў сталінскіх рэпрэсій: цкаванне мовазнаўцаў і панаванне цемрашалаў і дылетантаў. Некторыя факты з дзейнасці І. Сталіна ды П. Панамарэнкі. Наіўная лінгвістыка з крывавымі наступствамі.

    Публікуем артыкул прафесара Расціслава Платонава «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках» [1938] // Роднае слова. 1993. № 7. С. 74–79:

    Платонаў, Р. «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках» 56

    Чытаць далей →

    Круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”

    Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ запрашае

    на круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”.

    Аўторак 9 лістапада ў 19.00. Філфак БДУ, аўд. 62.

    Чытаць далей →

    Літоўска–рускі буквар. Варшава, 1867

    Буквар

    Літоўска-рускі буквар. Варшава, 1867. Асобныя старонкі.

    Паралельны тэкст: злева па-літоўску, справа па-руску.

    Цікавая спроба прыстасаваць да літоўскай мовы кірыліцу .

    Сцягнуць буквар. 11 Мб, pdf.

    Некалькі аглядаў і рэцэнзій прац акадэміка Я. Ф. Карскага

    Станг і Карскі

    Старонкі гісторыі беларускага мовазнаўства: Беларусь і Нарвегія, Станг і Карскі, а таксама гістарычныя экскурсы С. Запрудскага, В. Скалабана і Л. Рублеўскай.

    Вокладка першага выпуску “Беларусаў” Я. Ф. Карскага з бібліятэкі Хрысціяна Станга.

    Christian Schweigaard Stang (1900—1977) – нарвежскі лінгвіст, прафесар Універсітэта Осла, аўтар кніг “Славянскі і балтыйскі дзеяслоў” (Das slavische und baltische Verbum. Oslo, 1942), “Славянская акцэнталогія” (Slavonic accentuation. Oslo, 1957 (1965)), «Параўнальная граматыка балтыйскіх моў” (Vergleichende Grammatik der baltischen Sprachen. Oslo, 1966 (1975)) і інш.

    Чытаць далей →

    "Беларусы" Я. Карскага

    Карскі

    Новыя тамы ў бібліятэцы – “Беларусы” Яўхіма Карскага. Кніга, з якой, напэўна, пачалася беларуская лінгвістыка (і не толькі).

    Тры выпадковыя факты пра Яўхіма Карскага:

    1. У гэтым годзе ў Карскага юбілей - 150-годдзе з дня нараджэння.

    2. За сваю навуковую дзейнасць Я. Карскі атрымаў шмат медалёў.

    3. 18-19.05.2010 г. адбудуцца навуковыя чытанні ў гонар Я. Карскага. Заяўкі дасылаць да 15 cакавіка.

    Чытаць далей →

    Прафесар Генадзь Цыхун разважае пра літаратурныя мовы

    У Міжнародны дзень роднай мовы прафесар Генадзь Цыхун распавядае пра шляхі фарміравання рускай і беларускай літаратурных моў, пра словы-новаўтварэнні і слоўнік Александровіча.

    Чытаць далей →

    Юбілей прафесара Б. Ю. Нормана

    Прафесар Б.Ю.Норман

    У прафесара Нормана сёння ЮБІЛЕЙ.

    Учора Барыс Юсцінавіч да яго добра рыхтаваўся: працаваў на кафедры, гуляў у кошыкбол, быў на імпрэзе ўвечары, атрымліваў першыя віншаванні.

    Пра Б. Ю.Нормана чытайце, калі ласка, на сайце кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

    Чытаць далей →

    І. Я. Лепешаў. Біябібліяграфічны даведнік. 2009

    Да 85-годдзя прафесара І. Я. Лепешава, якое святкавалі 23 кастрычніка 2009 года.

    Чытаць далей →