камп'ютарная лінгвістыка

Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку (Мінск, 19–20.XII.2016)

19–20 снежня (ужо ў наступны панядзелак і аўторак) на філалагічным факультэце БДУ пройдзе школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку".

Заняткі будзе весці Міхаіл Аляксандраў, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС, Масква), навуковы супрацоўнік Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны, разам са сваім калегам Дзмітрыем Стэфаноўскім, старэйшым навуковым супрацоўнікам РАНГіДС.

Тэарэтычная частка дакладаў, якія прагучаць у межах школы-семінара, будзе прысвечана тэхнікам індуктыўнага мадэлявання, вялікіх даных, тэматычнага мадэлявання. Лектары таксама разгледзяць прымяненне гэтых метадаў у эканоміцы, дэмаграфіі, юрыспрудэнцыі і сумежных з імі галінах. Асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на апрацоўцы тэкставых даных.

Чытаць далей →

Лекцыі па корпуснай лінгвістыцы (26 і 27 жніўня, Мінск)

Якраз напярэдадні пачатка новага навучальнага году Наталля Карлава‑Бурбонус з Універсітэту імя Юстуса Лібіха (г. Гісэн, Германія) прачытае адну лекцыю і правядзе два майстар-класы.

26 жніўня (серада), 11:00-13.00. Адкрытая лекцыя “Кампіляцыя корпуса вуснага маўлення: асноўныя прынцыпы” (пакой 206)

27 жніўня (чацвер).

• 11:00-13.00. Майстар-клас “Кампіляцыя і транскрыбаванне корпусe вуснага маўлення з EXMARaLDA” (пакой 100)

• Перапынак на каву (пакой 430)

• 14:00-16:00. Майстар-клас “Python і NLTK для работы з тэкстам” (пакой 100)

Маюцца камп’ютары для працы на майстар-класах на месцы правядзення, але ўдзельнікам лепш прыйсці са сваім ноўтбукам – неабходнае праграмнае забеспячэнне можна будзе ўсталяваць падчас майстар-класаў.

Месца сустрэчы: Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 6). Удзел бясплатны.

Важна! Для доступу ў інстытут трэба паведаміць сваё імя і прозвішча па тэлефоне +375 29 387 60 95 (Ганна) да 25 жніўня ўключна.

Міжнародная канферэнцыя “NooJ’2015” (Мінск, 11–13.06.2015)

Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і лабараторыя “ELLIADD” (універсітэт Франш-Кантэ, Безансон, Францыя) праводзяць 11–13 чэрвеня 2015 г. у Мінску Васямнаццатую Міжнародную канферэнцыю па апрацоўцы электронных тэкстаў на натуральнай мове “NooJ’2015”.

Дадзеная канферэнцыя:

− дазваляе сустрэцца даследчыкам у лінгвістыцы, у камп’ютарнай лінгвістыцы з карыстальнікамі NooJ і падзяліцца сваім вопытам у якасці распрацоўшчыка, даследчыка і/ці выкладчыка;

− знаёміць карыстальнікаў NooJ з апошнімі лінгвістычнымі рэсурсамі і прыкладаннямі АНМ (ад англійскага NLP – Natural Language Proсessing – апрацоўка натуральнай мовы), распрацаванымі для/з дапамогай NooJ, з новымі функцыянальнымі магчымасцямі, а таксама з перспектывамі іх далейшага развіцця;

− прапануе даследчыкам і аспірантам паўдзельнічаць у двух семінарах (базавага і прасунутага ўзроўню) для таго, каб навучыцца праводзіць аналіз карпусоў электронных тэкстаў і будаваць прыкладанні АНМ з дапамогай NooJ;

− дае магчымасць прадставіць і азнаёміцца з новымі функцыянальнымі магчымасцямі непасрэдна самой праграмы NooJ (v5).

Тэматыка канферэнцыі ахоплівае распрацоўку лінгвістычных рэсурсаў (тыпаграфіка, правапіс, склададзяленне, фанетычная і прасадычная транскрыпцыя, марфалогія, лексічны аналіз, лакальны сінтаксіс, структурны сінтаксіс, трансфармацыйны аналіз, перафразаванне, семантычныя анатацыі, семантычны аналіз і інш.) ды апрацоўку электронных карпусоў (корпусная лінгвістыка, ідэнтыфікацыя, аналіз і апрацоўка інфармацыі, аналіз дыскурсу, бізнес-аналітыка, прыкладанні АНМ і інш.).

Анатацыі на англійскай мове падаюцца да 1 лютага 2015 года. Шаблон анатацыі – тут. Анатацыя павінна ўтрымліваць назву даклада, імя, арганізацыю і email аўтара(ў). Анатацыі не павінны перавышаць аб’ёмам адну старонку (каля 400-600 слоў) і павінны быць дасланыя ў сістэму EasyChair.

Усе атрыманыя анатацыі будуць перададзеныя навуковаму камітэту, і не пазней за 31 сакавіка аўтары атрымаюць паведамленне пра ўключэнне даклада ў праграму канферэнцыі.

Фармат файлу фінальнай версіі падаецца – PDF. Усе прынятыя анатацыі будуць уключаныя ў «Зборнік анатацый дакладаў Міжнароднай канферэнцыі NooJ’2015».

Увага! Пры ўзнікненні складанасці з падачай анатацыі ў сістэму EasyChair просім звязвацца з арганізацыйным камітэтам праз электронны адрас – nooj2015@ssrlab.by. Дадатковая інфармацыя на старонцы nooj2015.ssrlab.by.

Сустрэча з Максам Зільберштайнам 27.11.2014

Вольга Гарыцкая24 лістапада 2014Раздзел: Навіны
Пазнакі:

Запрашаем вас на сустрэчу з прафесарам Максам Зільберштайнам (Paris), якая адбудзецца 27.11.2014 у 5 корпусе БДУІР.

У праграме сустрэчы:

  • адкрытая лекцыя, аўд. 414 у 15:20.
  • майстар-клас па прыкладным праграмным забеспячэнні NooJ для вырашэння лінгвістычных задач апрацоўкі тэкста, выкладання замежнай мовы і іншых у аўд. 607 у 17:05.
  • магчымасць атрымаць адказы на пытанні замежнага досведу развіцця навукі, тэхнікі і еўрапейскіх практычных праектаў.
  • Падрабязнасці тут. Такая ж сустрэча на філфаку БДУ.

    № 6. Компьютер как средство: что нужно знать гуманитарию?

    26 июня пройдёт заключительное собрание нашего открытого лингвистического клуба.

    Проблема, которой мы хотим посвятить эту встречу, близка каждому гуманитарию - а именно его отношения с компьютером.

    Каждый студент университета, как правило, на первом курсе сдаёт «Информационные технологии». Нужен ли этот предмет? Насколько особенным он должен быть для каждого факультета и специальности? Что нужно знать лингвисту? И как наша обычная «информатика» для гуманитарных специальностей соотносится с мировым трендом – digital humanities?

    Алексей Яскевич поделится своими впечатлениями от обучения гуманитариев разным компьютерным вещам, а потом мы обсудим, чего не хватает в айтишном бэкграунде белорусского лингвиста.

    На сладкое: планы и предложения по темам обсуждения в нашем научном кружке-клубе на будущий учебный год.

    26 июня 2014 г. (четверг), 19.00, ауд. 318, филфак БГУ (К.Маркса, 31).

    Віктар Уладзіміравіч Мартынаў (1924—2013)

    25 студзеня не стала беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Уладзіміравіча Мартынава. Нягледзячы на тое што імя гэтага даследчыка вядома далёка за межамі Беларусі, у байнэце падрабязнай інфармацыі пра жыццё і дзейнасць В. У. Мартынава няма (што дзіўна і ў той жа час паказальна). Прозвішча вучонага і асобныя яго работы згадваюцца хіба што ў адным з тэкстаў на сайце акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (цяпер у складзе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) і на шэрагу іншых інтэрнэт-старонак. Некаторыя факты з біяграфіі В. У. Мартынава і выбраную бібліяграфію можна знайсці ў рускамоўнай Вікіпедыі. Мы ж у сваю чаргу змяшчаем тут артыкул пра даследчыка, апублікаваны ў энцыклапедыі «Беларуская мова» (Мінск, 1994. — С. 331).Чытаць далей →

    «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина» (Гомель, 15–16.11.2012)

    Гомельский государственный университет 15–16 ноября 2012 года проводит II Международную научно-практическую конференцию «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина».

    Проблемное поле конференции:

    ● содержание и методика преподавания учебных дисциплин, относящихся к направлению «Русская/белорусская филология (компьютерное обеспечение)»;

    ● программная поддержка лингвистических исследований;

    автоматическая обработка текста; автоматический перевод и автоматическое распознавание речи;

    ● корпусная лингвистика: проблемы разработки, ведения и использования корпусов;

    ● экспертные системы в филологии;

    ● прикладная лексикография; автоматизированные лексикографические системы.

    Чытаць далей →

    Эпизод третий: “Славянские корпуса: текущее состояние”

    В конце ноября в Варшаве впервые прошла крупная международная конференция SLAVICORP, посвященная созданию языковых корпусов и смежным проблемам. На конференции прозвучали доклады представителей научных коллективов из большинства славянских стран.

    На встрече кружка во вторник выступит наш специальный корреспондент Алексей Яскевич, которому довелось побывать на данном мероприятии, и расскажет, что в этой сфере делается интересного.

    NB: Корпусная лингвистика – одна из самых современных и динамично развивающихся областей языкознания.

    Презентация по НКРЯ (с прошлого сезона).

    15 февраля 2011 г. (вторник), 19.00, ауд. 318, филфак БГУ (К.Маркса, 31).

    SLAVICORP: Канферэнцыя, прысвечаная карпусам славянскіх моў.

    Факультэт паланістыкі Варшаўскага універсітэта, Фонд польскай мовы і Нацыянальны корпус польскай мовы запрашаюць на першую канферэнцыю SLAVICORP, прысвечаную карпусам славянскіх моў.

    Апісанне

    Тэматыка

    Дата і месца правядзення канферэнцыі

    22-24 лістапада 2010 года, Варшаўскі універсітэт (Варшава, Польшча).

    Прыманне заявак да 30 чэрвеня 2010 года.

    Патрабаванні да афармлення публікацыі

    Тэзісы паведамленняў аб'ёмам да 300 словаў (пажадана па-англійску) просім дасылаць у фармаце doc або pdf праз электронную пошту на адрас сакратара канфэрэнцыі Яцэка Дуды (гл. ніжэй) да 30 чэрвеня 2010 года. Мова паведамлення – хоць якая славянская. Тэзісы і тэксты дакладаў, а таксама раздаткавы матэрыял на славянскіх мовах мусяць абавязкова утрымліваць рэзюмэ на англійскай.

    Аплата

    Арг. унёсак – 50 еўра. Пражыванне і праезд – за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Ад аплаты ўнёску вызваляюцца прадстаўнікі славянскіх карпусоў.

    Зваротная сувязь

    Сакратар канфэрэнцыі Яцэк Дуда:

    Спасылкі

    Канферэнцыя “Камп’ютарная лінгвістыка: навуковы кірунак і вучэбная дысцыпліна” (Гомель, 21–22.10.2010)

    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт 21--22 кастрычніка 2010 г. ладзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Камп'ютарная лінгвістыка: навуковы кірунак і вучэбная дысцыпліна".

    Дэдлайн 20 чэрвеня, але можна думаць, што тэрмін працягнуць.

    Інфармацыйны ліст.

    Чытаць далей →