латышская мова

Лекцыя доктара філалогіі Міраслава Янковяка ў акадэмічным Інстытуце мовы і літаратуры

Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1/2) запрашае на лекцыю «Беларуска-латышскія моўныя і культурныя сувязі» доктара філалогіі Міраслава Янковяка, навуковага супрацоўніка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.

Сустрэча адбудзецца 13 лістапада 2013 года (серада) у 10:00 у 302-м пакоі (3-ці паверх).

Чытаць далей →

Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік: рэцэнзія

Год назад наш сайт паведамляў пра публікацыю "Беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка" Мірдзы Абалы (Mirdza Ābola).

Прапануем увазе чытачоў рэцэнзію 30 на гэтае выданне, якую падрыхтавалі вядомы балтыст дацэнт Аляксей Андронаў, аўтар наватарскага "Латышска-рускага слоўніка" (2002), і Мікіта Супрунчук.

Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. = Baltkrievu-latviešu, Latviešu=baltkrievu vārdnīca: каля 40 тыс. слоў / уклад. М. Абaла ; гал. рэд. І. І. Лучыц-Федарэц. – Рыга : Саюз беларусаў Латвіі, 2010. – 543 с.

Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік

Беларусь - Латвія

У канцы 2010 года свет пабачыў "Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік".

Складала яго супрацоўніца Латвійскай АН Mirdza Ābola (1923–2007), рэдагаваў і дапаўняў І. І. Лучыц-Федарэц, супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Публікацыя беларускага слоўніка для яшчэ адной мовы - радасная падзея.

Мы звярнуліся да вядомага балтыста А. В. Андронава (гл. яго рэцэнзію на "Кароткую граматыку латышскай мовы") з просьбай пракаментаваць гэтае выданне. Пачакаем водгукаў.

Чытаць далей →

Рэцэнзія на беларускую “Кароткую граматыку латышскай мовы”

Алексей Андронов

Вялікая рэцэнзія на малую кніжку. Аўтар рэцэнзіі — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Аляксей Віктаравіч Андронаў.

У сонным моры філалогіі, сярод хваласпеваў і заспакоенасці чуваць непрадузяты аб'ектыўны водгук.

Няма сумення, ён будзе карысны і аўтарам граматыкі, і яе чытачам, і будучым аўтарам кніжак і рэцэнзій.

Чытаць далей →