лексікаграфія

Прэзентацыя «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 22.II.2017)

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашаюць на прэзентацыю выдання «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы».

Чытаць далей →

Чарговае абнаўленне беларускага дыялектнага лексікаграфічнага фонду на сайце

Мы працягваем публікаваць на нашым сайце лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы (гл. Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд). Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак».

Чытаць далей →

Круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова» (Мінск, 21.XII.2015)

21 снежня (панядзелак) у 10:00 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць круглы стол «На шчодрай ніве роднага слова», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Пятроўны Лемцюговай. Падчас мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі «В. П. Лемцюгова. Выбраныя працы» і 3-га тома «Слоўніка мовы „Нашай Нівы“»*. Уваход вольны.

Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1/2, пак. 302 (3-ці паверх).

Тэл. для даведак: (017) 284-27-18.

Чытаць далей →

Ілюстраваны слоўнік «Наш дом» (бел.↔англ.): падтрымайма выданне

Аляксей Яскевіч11 лістапада 2015Раздзел: Навіны
Пазнакі:

Сёння на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія па зборы сродкаў для выдання беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”. Гэтая кніга можа стаць першым у Беларусі падрабязным двухмоўным тэматычным слоўнікам у малюнках.

З дапамогай карцінак каманда аўтараў “намалюе” для чытачоў па-беларуску і па-англійску каля 1000 “хатніх” словаў і выразаў: назваў пакояў, відаў мэблі, гаспадарчых прылад, прадметаў гігіены і іншых рэчаў паўсядзённага ўжытку, хатняга побыту і г. д.

Ад сябе дадам: нават аднамоўны такі слоўнік - гэта ўжо была б вялікая справа, а тут нават дзве мовы. Такая кніга - і падручнік, і добры падарунак, і проста рэч, якую прыемна патрымаць у руках – паразглядаць.

Думайце - неўзабаве ўжо Новы год :) Як бы не пашкадаваць 31 снежня, што ў лістападзе былі пасквапіліся і збераглі грошы ;)

Чытаць далей →

«Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі» (Мінск, 11.XII.2015)

Кафедра беларускага мовазнаўства і факультэт беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у навуковай канферэнцыі «Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі», якая будзе праводзіцца 11 снежня 2015 г.

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2015 г.

Аргузнос: 150 тыс. беларускіх рублёў для грамадзян РБ, 25$ для замежных грамадзян (папярэдне).

Чытаць далей →

Новыя дыялектныя слоўнікі, зборнікі і атласы на сайце

Мы працягваем публікаваць на нашым сайце лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы (гл. Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд). Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак».

Чытаць далей →

Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд

Паважаныя чытачы! Прапануем вам лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы. Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак».

Чытаць далей →

Семінар “Прыкладная лінгвістыка ў прафесіянальнай арыентацыі філолагаў”

Кафедра прыкладной лінгвістыкі і дэканат філалагічнага факультэта БДУ запрашаюць на семінар “Прыкладная лінгвістыка ў прафесіянальнай арыентацыі філолагаў”:

  • 28 лістапада ў 14.25 (аўд. 215) адкрыты навуковы семінар "Корпусная лінгвістыка";
  • 29 лістапада ў 12.45 (аўд. 307) адкрытая лекцыя па актуальных пытаннях прыкладной лінгвістыкі Д.В.Січынавы, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута рускай мовы імя В.У.Вінаградава РАН;
  • Чытаць далей →

    Прафесар Б. Ю. Норман пра любімую часціну мовы

    Запрашаем на лекцыю прафесара Б. Ю. Нормана "Дзеяслоў у свядомасці, слоўніку і тэксце".

    13 лістапада 2013 г., 19:00, (серада), філфак БДУ (К. Маркса, 31, аўд. 62).

    А. А. Каўрус. Словаклад: слоўнік адметнай лексікі (Мінск, 2013)

    Летам выйшла з друку кніга беларускага мовазнаўца А. А. Каўруса «Словаклад: слоўнік адметнай лексікі» (прадмова / прыклады слоўнікавых артыкулаў). На старонках выдання знайшла адлюстраванне т. зв. «пазаслоўнікавая» лексіка, падборкі якой друкаваліся ў часопісе «Роднае слова» з 1998 па 2005 год. Такім чынам, большая частка гэтых слоў атрымала нарэшце сталую «прапіску» пад адной вокладкай.

    Чытаць далей →

    «Слоўнік Сенненшчыны», том 1 (А — К)

    Слова ад рэдактара. Электронны варыянт лексікаграфічнага даведніка «Слоўнік Сенненшчыны. Т. 1. А — К» — гэта варыянт слоўніка, створанага ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры для выдавецтва «Беларуская навука». У гэтай версіі, за выключэннем прадмовы, якая была скарочана, галоўным чынам у яе ілюстрацыйнай частцы, захавана будова і форма падачы слоўнага матэрыялу ў тым выглядзе, як гэта было зроблена навуковым рэдактарам В. М. Курцовай на апошнім, завяршальным этапе для друкавання рукапісу.

    Чытаць далей →

    «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (Мінск, 8.ХІ.2013)

    8 лістапада 2013 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на факультэце беларускай і рускай філалогіі пройдзе ІII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага).

    Дэдлайн: 1 верасня 2013 г.

    Аргузнос: 100 тыс. беларускіх рублёў (папярэдне).

    Чытаць далей →

    Интернет, корпусы и новый словарь

    В этом году в Москве увидело свет 4-е издание «Русского орфографического словаря», исправленное и дополненное. По сравнению со 2-м и стереотипным 3-м изданиями, включавшими около 180 тыс. слов, новый словарь содержит уже около 200 тыс. лексических единиц. Таким образом, академический «Русский орфографический словарь» продолжает оставаться самым полным справочником такого типа по русскому языку.

    Чытаць далей →

    Рэцэнзіі на вялікі і акадэмічны слоўнікі беларускай мовы

    Як «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, так і акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы», што выйшлі сёлета з друку, выклікалі цікавасць бадай ва ўсіх, хто неабыякавы да беларускага слова. Менавіта гэтым можна патлумачыць аператыўнае (нягледзячы на летнюю пару) з’яўленне ў перыядычным друку шэрагу рэцэнзій на абедзве ўказаныя работы. Для зручнасці мы вырашылі скласці спіс гэтых рэцэнзій (які, хутчэй за ўсё, будзе папаўняцца), а таксама змясціць па магчымасці самі іх тэксты.

    Чытаць далей →

    Конференция “Русский язык в культурно–историческом измерении: к 200–летию Я. К. Грота”

    Дата проведения: 23–25 ноября 2012 г.

    Организатор: Институт русского языка им. В. В. Виноградова РАН, отдел культуры русской речи

    Программа конференции:

    • Наследие Я. К. Грота и современность
    • История русского литературного языка: становление нормы
    • Кодификация орфоэпических и орфографических норм: правила и словарь
    • Современная русская лексикография
    • Проблемы языковой политики и культура речи

    Заявка:

      Тезисы доклада объемом не более 6000 знаков

    Оргвзнос: нет

    Дедлайн: 1 сентября 2012 г.

    Контактная информация: 119019 Москва, ул. Волхонка, 18/2; тел.: (7-495) 695-26-60; факс: (7-495) 695-26-03; е-mail: irlras@rli.ru

    Электропочта: grotovskie-chtenija@yandex.ru

    подробнее о конференции

    Выйшла з друку 4–е выданне «Беларуска–рускага слоўніка»

    У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет чарговае, 4-е выданне акадэмічнага «Беларуска-рускага слоўніка» ў трох тамах пад агульнай рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук А. А. Лукашанца.

    Чытаць далей →

    «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина» (Гомель, 15–16.11.2012)

    Гомельский государственный университет 15–16 ноября 2012 года проводит II Международную научно-практическую конференцию «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина».

    Проблемное поле конференции:

    ● содержание и методика преподавания учебных дисциплин, относящихся к направлению «Русская/белорусская филология (компьютерное обеспечение)»;

    ● программная поддержка лингвистических исследований;

    автоматическая обработка текста; автоматический перевод и автоматическое распознавание речи;

    ● корпусная лингвистика: проблемы разработки, ведения и использования корпусов;

    ● экспертные системы в филологии;

    ● прикладная лексикография; автоматизированные лексикографические системы.

    Чытаць далей →

    А. К. Усціновіч. Слоўнік асабовых уласных імён (Мінск, 2011)

    Інфармацыя пра тое, што да выхаду ў свет рыхтуецца такое выданне, з’явілася ў інтэрнэце яшчэ ў 2009 годзе. Як указана ў анатацыі кнігі, «слоўнік з’яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку» (вокладка / прадмова / крыніцы / слоўнікавыя артыкулы).

    Падобнае выданне, натуральна, не магло застацца незаўважаным, прынамсі акадэмічнай навуковай супольнасцю. Менавіта ў акадэмічным Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа і прапрацавала шмат гадоў аўтар слоўніка к.ф.н. А. К. Усціновіч. У сакавіцкім нумары часопіса «Роднае слова» была надрукавана рэцэнзія на гэты даведнік, падрыхтаваная к.ф.н. М. Н. Крыўко. Ніжэй са згоды аўтара змяшчаем поўны яе тэкст.

    Чытаць далей →

    Усё ж такі – прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова

    15 траўня на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) адбудзецца (ну, спадзяёмся) прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова.

    Паводле календара друідаў 15 траўня пачынаецца месяц каштана. Праўда, відаць, культура друідаў знікла тысячагоддзі таму, і гэты самы каляндар прыдуманы ў наш час — але каштан — прыгожы сімвал. У горадзе амаль няма кветак, і калі надыходзіць вясна, то нас цешыць сваімі бялюткімі пялёсткавымі слупочкамі хіба толькі гэтае дрэва. Гэтая карціна вельмі падобная да гісторыі “ВСБМ” — здаецца, прафесійных філолагаў у Беларусі зашмат. Але калі надыходзіць вясна — бачыш, што заквітнеў толькі каштан.

    Раю схадзіць — паглядзець і паслухаць. Можа, не для кожнага з нашых чытачоў цікавая тэматыка граматыкі ды слоўніцтва, але спатканне з аўтарам, які фактычна на голым энтузіязме зрабіў немалы мовазнаўчы праект, — як па мне, то гэта вельмі натхняе.

    Месца: філфак БДУ, аўдыторыя 307. Час: 11.15.

    Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік: рэцэнзія

    Год назад наш сайт паведамляў пра публікацыю "Беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка" Мірдзы Абалы (Mirdza Ābola).

    Прапануем увазе чытачоў рэцэнзію 26 на гэтае выданне, якую падрыхтавалі вядомы балтыст дацэнт Аляксей Андронаў, аўтар наватарскага "Латышска-рускага слоўніка" (2002), і Мікіта Супрунчук.

    Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. = Baltkrievu-latviešu, Latviešu=baltkrievu vārdnīca: каля 40 тыс. слоў / уклад. М. Абaла ; гал. рэд. І. І. Лучыц-Федарэц. – Рыга : Саюз беларусаў Латвіі, 2010. – 543 с.