літаратурная мова

«На хвалях мовы: да 90–годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы» (Мінск, 10—11 верасня 2013 г.)

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы», якая адбудзецца 10—11 верасня 2013 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, работу секцый і круглага стала, прысвечанага памяці акадэміка М. В. Бірылы.

Дэдлайн: 1 чэрвеня 2013 г.

Аргузнос: пакуль не вызначаны.

Чытаць далей →

«Нацыянальна–культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» (Брэст, 18–19.10.2012)

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» адбудзецца 1819 кастрычніка 2012 года па адрасе: г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Арганізатары канферэнцыі: кафедра беларускага мовазнаўства і філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. (Дэдлайн: 12.10.2012.)

Чытаць далей →

Прафесар Генадзь Цыхун разважае пра літаратурныя мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы прафесар Генадзь Цыхун распавядае пра шляхі фарміравання рускай і беларускай літаратурных моў, пра словы-новаўтварэнні і слоўнік Александровіча.

Чытаць далей →