мова і грамадства

V Мінскі фестываль моў

Запрашаем на V Мінскі фестываль моў.

Як і раней, ён адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка — 26.03.2017 года.

Адкрыццё ў 10:20 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ.

На Фестывалі вы зможаце:

- пазнаёміцца з мовамі, пра якія раней нічога не ведалі;

- больш даведацца пра мовы, якія вас даўно цікавяць;

- вырашыць, якую мову вам хацелася б вывучаць;

- зноў захапіцца ўжо знаёмымі мовамі;

- падзівіцца разнастайнасці моў нашай планеты;

- і шмат чаго яшчэ!

Чытаць далей →

«Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве» (Мінск, 21.II.2017)

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:

– сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;

– роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;

– магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;

– традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;

– нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;

– мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;

– нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.

Пачатак у 15:00, аўд. 302 (3-ці паверх).

Пасяджэнне Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі

4 сакавіка 2014 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі ў новым складзе і з новым старшынёй.

Чытаць далей →

№ 4. Черно–белые картинки: знакомство с языками и культурами ЮАР

Мы решили растянуть удовольствие и не слушать столько интересных лекций на одной неделе.

Поэтому Марина Савко расскажет нам о том, как она съездила в Африку, 22 ноября.

В программе:

  • общие впечатления о стране,
  • история (немного),
  • смешение языков и культур,
  • языковые и культурные конфликты,
  • оппозиция "черный-белый" в английском языке ЮАР (отголоски апартеида).
  • 22 ноября 2013 г. (пятница), 19.00, ауд. 318, филфак БГУ (К.Маркса, 31).

    Правілы дарожнага руху па–беларуску: больш пытанняў, чым адказаў

    Пытальнік

    У другой палове 2011 года стала вядома пра пераклад на беларускую мову Правілаў дарожнага руху, што быў падрыхтаваны пры актыўным удзеле Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Праз нейкі час, у канцы лістапада, свой неафіцыйны варыянт беларускамоўных ПДР выклаў у інтэрнэце Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей →

    «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках»

    Некалькі эпізодаў з трагічных гадоў сталінскіх рэпрэсій: цкаванне мовазнаўцаў і панаванне цемрашалаў і дылетантаў. Некторыя факты з дзейнасці І. Сталіна ды П. Панамарэнкі. Наіўная лінгвістыка з крывавымі наступствамі.

    Публікуем артыкул прафесара Расціслава Платонава «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках» [1938] // Роднае слова. 1993. № 7. С. 74–79:

    Платонаў, Р. «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках» 39

    Чытаць далей →

    Мова і закон: маўклівы супраціў з боку сталічнай адміністрацыі і міліцыі

    Напярэдадні 3-га ліпеня Інтэрнэт абышлі некаторыя здымкі, якія з поўнай упэўненасцю можна аднесці да катэгорыі "Мова і палітыка".

    Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

    Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

    Як бачым, Мінгарвыканкам не ў стане наняць кампетэнтнага спецыяліста, каб надрукаваць без памылак святочны плакат, што развешваюць па ўсім горадзе. Усяго пяць (!) словаў — з іх у двух — памылкі. З іх — толькі адну знайшлі і выправілі.

    Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

    Здымкі, што зафіксавалі гэты абсурдны ляпсус, былі зробленыя і апублікаваныя праз Twitter карыстальнікам grenoli, аднак надпіс "З Днем незалежнасці...", думаю, пабачыў кожны наш чытач. Напрыклад, трэцяя выява — наш уласны здымак стандартнага плаката ў вітрыне прадуктовай крамы. →

    Карані гэтай памылкі лёгка адшукаць — у расейскай мове ўжыванне літары "Ё" збольшага варыяцыйнае. Але, зразумела, у беларускай мове, з асноўным прынцыпам яе графікі - фанетычным, падобная аналогія ўва ўжыванні пісьмовага сімвала ніяк не можа дзейнічаць.

    Трохі раней увагу інтэрнэтнай публікі прыцягнуў яшчэ адзін цікавы мінітэкст:

    Чытаць далей →

    Беларуская арфаграфія: дасягненні і перспектывы

    Арфаграфія

    Кафедра гісторыі беларускай мовы БДУ ладзіць канферэнцыю "Беларуская арфаграфія: дасягненні і перспектывы". Канферэнцыя адбудзецца 20-21 кастрычніка 2011 г. на філфаку БДУ.

    Чытаць далей →

    Дзень роднай мовы. Родныя мовы ў былым Савецкім Саюзе

    Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы. Яго адзначаюць у розных краінах.

    На гэтую тэму прафесар Н. Б. Мячкоўская выступае на "Тутбай".

    de languages matter

  • “Бачыць у мове прыярытэт нацыянальнага адраджэння - гэта фантазія!"
  • “Руская не затрымаецца ў Цэнтральнай Азіі”
  • Моўная факталогія
  • Чытаць далей →

    Калі беларуская мова будзе вывучацца ў Кембрыджы?

    Таццяна Рамза

    Уладзіслаў Кузьмін (газета "Звязда") гутарыць з Таццянай Рамзай, дацэнтам БДУ, к. філал. навук пра выкладанне беларускай мовы за мяжой.

    З гэтага года студэнты прэстыжнага англійскага ўніверсітэта Кембрыдж атрымалі магчымасць вывучаць украінскую мову, літаратуру і гісторыю. Папярэднія два гады мова нашай паўднёвай суседкі выкладалася факультатыўна, але вялікая цікавасць з боку студэнтаў прымусіла адміністрацыю адкрыць курс на пастаяннай аснове. А як жа абстаіць справа з вывучэннем беларускай мовы ў замежных універсітэтах і калі беларускую мову можна будзе таксама вывучаць у вядомых універсітэтах свету? Пра гэта мы вырашылі даведацца ў кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Таццяны Рамзы, якая выкладае беларускую мову замежным студэнтам.

    — Спадарыня Таццяна, у якіх універсітэтах за мяжой сёння вывучаецца беларуская мова?

    Чытаць далей →

    Круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”

    Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ запрашае

    на круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”.

    Аўторак 9 лістапада ў 19.00. Філфак БДУ, аўд. 62.

    Чытаць далей →

    Эпізод восьмы: "Моўная палітыка: філасофскі погляд"

    прапаганда

    Тэма нашае наступнае сустрэчы — "Моўная палітыка і канструяванне літаратурнае мовы як частка інтэлектуальнае гісторыі Беларусі".

    Іван Новік, м.н.с. Інстытута філасофіі АН, распавядзе нам пра:

    1) магчымасць ўлучэння даследаванняў лінгвістычнага дыскурсу ў абшар інтэлектуальнае гісторыі;

    2) ролю правапісных спрэчак у развіцці нацыяналізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;

    3) асаблівасці бальшавіцкае моўнае палітыкі.

    А потым мы ўсё гэта абмяркуем.

    P.S. Уваход, як і заўсёды, вольны для ўсіх.

    28 траўня 2010 г. (пятніца), 19.00, аўд. 414, філфак БДУ (К. Маркса, 31).

    Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў (20–21.05.10)

    У Мінску 20 і 21 мая пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў.

    Гэта будзе вялікае і цікавае мерапрыемства, прыедзе шмат замежных спецыялістаў, падрыхтавана насычаная праграма. Адрозненне ад большасці канферэнцый -- праца ў т. зв. тэматычных блоках, дзе прадстаўляюцца да 4 грунтоўных дакладаў блізкай тэматыкі, а потым зацікаўленыя абмяркоўваюць іх. Думаю, абыдзецца без паспеху і снатворнага чытання па паперы. Такіх блокаў запланавана каля 30.

    Эпізод сёмы: "Правапіс-2010: што новага?"

    правапіс

    Увага: рэформа беларускай мовы!

    Што змянілася ў беларускім правапісе ў 2010 г.?

    А таксама гутаркі пра іншыя аспекты моўнае палітыкі ў РБ: як, чаму і навошта?

    Мінскі лінгвістычны гурток запрашае:
    21 траўня 2010 г. (пятніца)
    , 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К. Маркса, 31).

    Чытаць далей →

    Эпізод шосты: "Стоит ли говорить по-белорусски?"

    Ці варта размаўляць па-беларуску?

    Стоит ли говорить по-белорусски?

    Беларусь

    Моўная палітыка: што гаворыцца і што ёсць насамрэч?

    • Які правапіс лепшы?

    Варыятыўнасць: ці лінгвістычная гэта праблема? Ці бывае варыянтаў зашмат?

    Спрэчкі пра мову: колькі там лінгвістыкі? Ці вартыя словы лінгвіста ўвагі?

    ... А таксама ўсё, што вас турбуе.

    Афіша тут 35.

    23 сакавіка (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К.Маркса 31).

    Наш кружок. Первое занятие в этом учебном году

    Аляксей Яскевіч20 кастрычніка 2009Раздзел: Навуковы клуб
    Пазнакі:

    - Реакция российского общества на введение списка справочников

    Материалы для обсуждения.

    «Жи-ши» пиши через «ы»! :: Частный Корреспондент

    http://www.chaskor.ru/p.php?id=4444

    Новые нормы в правила русского языка в Беларуси вводиться не будут

    http://www.embassybel.ru/news/social/2009/09/03/22589/

    - Перепись в Беларуси

    - и другое :)