моўная палітыка

Мова і закон: маўклівы супраціў з боку сталічнай адміністрацыі і міліцыі

Напярэдадні 3-га ліпеня Інтэрнэт абышлі некаторыя здымкі, якія з поўнай упэўненасцю можна аднесці да катэгорыі "Мова і палітыка".

Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

Як бачым, Мінгарвыканкам не ў стане наняць кампетэнтнага спецыяліста, каб надрукаваць без памылак святочны плакат, што развешваюць па ўсім горадзе. Усяго пяць (!) словаў — з іх у двух — памылкі. З іх — толькі адну знайшлі і выправілі.

Мінгарвыканкам размясціў плакаты з памылкай

Здымкі, што зафіксавалі гэты абсурдны ляпсус, былі зробленыя і апублікаваныя праз Twitter карыстальнікам grenoli, аднак надпіс "З Днем незалежнасці...", думаю, пабачыў кожны наш чытач. Напрыклад, трэцяя выява — наш уласны здымак стандартнага плаката ў вітрыне прадуктовай крамы. →

Карані гэтай памылкі лёгка адшукаць — у расейскай мове ўжыванне літары "Ё" збольшага варыяцыйнае. Але, зразумела, у беларускай мове, з асноўным прынцыпам яе графікі - фанетычным, падобная аналогія ўва ўжыванні пісьмовага сімвала ніяк не можа дзейнічаць.

Трохі раней увагу інтэрнэтнай публікі прыцягнуў яшчэ адзін цікавы мінітэкст:

Чытаць далей →