наш сайт

Philology.BY: 1+1=2

Аляксей Яскевіч10 траўня 2011Раздзел: Навіны
Пазнакі:

fennecus zerda kawaii

Вось ужо два гады працуе наш сайт. Паралельна з ім функцыянуе наш навуковы гурток, дзе мы разглядаем і абмяркоўваем цікавыя лінгвістычныя пытанні. Што тычыцца сайта, то на сёння мы бачым яго як пляцоўку для размяшчэння:

  • публікацый па тэмах беларускай філалогіі (лінгвістыкі, этнаграфіі, культуралогіі),
  • навучальных матэрыялаў,
  • анонсаў навуковых падзей (канферэнцый, публікацый кніг),
  • асабістых старонак лінгвістаў-навукоўцаў, дзе б можна было і даведацца пра навуковыя інтарэсы асобы, і адразу прачытаць публікацыі гэтага ж аўтара.

Усё гэта ў пэўных межах ужо прадстаўлена на нашым сайце. Калі Вы жадаеце размясціць у нас свае матэрыялы, то ўжо цяпер можна пабачыць, як гэта будзе выглядаць на нашых старонках. Заўважым, што ў тэхнічным плане абмежаванняў на аб'ём файлаў або на колькасць загрузак у нас няма.

Што да desiderata, то на цяперашнім этапе развіцця Інтэрнэта на навуковым сайце хочацца бачыць больш актуальных запісаў па праблемах мовы і грамадства, выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ і пад. - таго, што цікава і важна і для нас, беларускіх лінгвістаў, і што не падпадае пад "фармат" звыклых перыядычных выданняў. Прынамсі, мы, рэдакцыя сайта, думаем рухацца менавіта ў гэтым кірунку.

Мы заўсёды гатовы да дыялогу, да новых думак, таму мы заклікаем нашых чытачоў выказваць свае ідэі і меркаванні, далучацца да калектыву аўтараў сайта, пісаць цікавыя нататкі ў наш блог, размяшчаць свае матэрыялы на нашым сайце, удзельнічаць у занятках нашага гуртка.

Пачынаем трэці год!

Чытаць далей →

RSS: што такое і для чаго?

Аляксей Яскевіч9 верасня 2010Пазнакі:

rss icon

RSS - гэта фармат апісання навін, які ужываецца для абвяшчэння пра змены на сайце, як правіла, каб паведаміць чытачам пра з'яўленне новых запісаў.

RSS-абвяшчэнне звычайна ўтрымлівае назву новага допіса, частку тэкста з яго і спасылку на поўны тэкст на сайце.

Як толькі мы публікуем нешта новае на нашым сайце, то адразу фарміруецца адпаведнае абвяшчэнне ў фармаце RSS.

Сховішча RSS-абвяшчэнняў на сайце называецца RSS-каналам (або стужкай навін - па-англійску RSS-feed).

Калі наведвальнік падпісваецца на RSS-абвяшчэнні, то яго браўзер перыядычна звяртаецца да нашага сайта і правярае, ці ёсць нешта новае ў нашым RSS-канале. Пры з'яўленні новага абвяшчэння, браўзер загружае яго і паказвае карыстальніку акенца з паведамленнем, што на Philology.BY ёсць новыя матэрыялы.

Каб падпісацца на нашыя RSS-абвяшчэнні, проста націсніце на спасылку.

Philology.by – годзік :)

Аляксей Яскевіч10 траўня 2010Раздзел: Навіны
Пазнакі:

народзіны

Сёння народзіны "Беларускае філалогіі".

10 траўня 2009 года быў зарэгістраваны дамен philology.by.

Пачыналася ўсё ў лютым таго ж году, а ў красавіку гэта ўжо быў дзейны сайт. Аднак сапраўдны запуск "Беларускае філалогіі", мы мяркуем, усё ж такі варта адлічваць ад дня, калі сайт пачаў працаваць на дамене, які адлюстроўвае самую ідэю нашага праекта.

Спадзяёмся, рэсурс цікавы ўсім наведвальнікам. Пастараемся зрабіць Philology.by яшчэ лепшым!