фаналогія

Пецярбургская фаналагічная школа ў Мінску (6–8 снежня 2017 года)

З 6 па 8 снежня 2017 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць знаходзіцца прафесар кафедры рускай мовы Міхаіл Барысавіч ПАПОЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, гістарычнай і дыялектнай фанетыцы рускай мовы, і дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства Аляксей Віктаравіч АНДРОНАЎ, аўтар даследаванняў па фаналогіі, балтыйскай фанетыцы і граматыцы, гісторык мовазнаўства (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт).

Запрашаем вас наведаць:

– 6 снежня ў 16.00: лекцыя М. Б. Папова «Міфы пра Пецярбургскую фаналагічную школу» (аўд. 410 корпуса Д, вул. Румянцава, 12);

– 7 снежня ў 11.15: лекцыя А. В. Андронава «Фаналогія, ці Навука НЕ пра гукі» (аўд. 503 корпуса В, вул. Захарава, 21);

– 8 снежня ў 14.30: лекцыя М. Б. Папова «Спрэчныя пытанні вызначэння фанемнага складу рускай мовы» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21);

– 8 снежня ў 15.30: адказы на пытанні, кансультацыі, прэзентацыя найноўшых выданняў філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта: вучэбна-метадычнага комплекса па фанетыцы М. Б. Папова, кніг «Націск» Поля Гарда, «Тэарэтычныя асновы літоўскай фаналогіі» Аляксаса Гірдзяніса, «Памяці М. І. Матусевіч» (аўд. 304 корпуса В, вул. Захарава 21).

М Б Папоў

А Б Андронаў


Тут можна азнаёміцца з папярэднімі выступленнямі пецярбургскіх калег:

– лекцыя М. Б. Папова «Прынцыпы, крыніцы і метады вывучэння гукавых змен»;

– лекцыя М. Б. Папова «Страта рэдукаваных галосных»;

– даклад А. В. Андронова «Казімерас Буга ў Расіі» на ўрачыстым адкрыцці Цэнтра балтаславянскіх даследаванняў Інстытута славяназнаўства РАН 16 чэрвеня 2009 года.

Сардэчна запрашаем вас паслухаць лекцыі пецярбургскіх лінгвістаў і паўдзельнічаць у дыскусіі.

“Фанетычная праграма слова... ” (Мінск, 20–21 лістапада 2012 г.)

UPD.: змена даты правядзення і дэдлайну (а таксама – афіцыйнае назвы ўстановы–гаспадара канферэнцыі)!

Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі” плануе правесці 13–14 cнежня 20–21 лістапада 2012 г. канферэнцыю “Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы”. (Дэдлайн: 15 1.11.2012.)

Сапраўды, назва дзіўная, але затое ‒ уражвае :) Увогуле, гэта не кепска, але і не добра, бо не ўсім зразумела.

Так, відаць, гэты тэрмін ‒ “фанетычная праграма” ‒ створаны і ўведзены ў практыку савецкай, а цяпер расійскай даследчыцай Людмілай Калнынь. Прынамсі, у яе кнізе 2001 г. "Фонетическая программа слова как пространство фонетических изменений в славянских языках" гэтаму прысвечаны цэлы радзел (гл. с. 8 і далей ). Увогуле, у кнізе тэрмін тлумачыцца, але дэфініцыі ў тэксце няма. Як піша аўтарка,

Чытаць далей →