філасофія

Эпізод восьмы: "Моўная палітыка: філасофскі погляд"

прапаганда

Тэма нашае наступнае сустрэчы — "Моўная палітыка і канструяванне літаратурнае мовы як частка інтэлектуальнае гісторыі Беларусі".

Іван Новік, м.н.с. Інстытута філасофіі АН, распавядзе нам пра:

1) магчымасць ўлучэння даследаванняў лінгвістычнага дыскурсу ў абшар інтэлектуальнае гісторыі;

2) ролю правапісных спрэчак у развіцці нацыяналізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;

3) асаблівасці бальшавіцкае моўнае палітыкі.

А потым мы ўсё гэта абмяркуем.

P.S. Уваход, як і заўсёды, вольны для ўсіх.

28 траўня 2010 г. (пятніца), 19.00, аўд. 414, філфак БДУ (К. Маркса, 31).