чэхія

Інтэртэкст і славянскія краіны

Ці задумваліся вы, колькі сёння славянскіх краін?

Агульнапрызнаных, аказваецца, трынаццаць: Балгарыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія.

Некаторыя з іх вядомы здаўна, з Сярэднявечча, некаторыя ўзніклі ў 1990-я гады, пасля распаду Савецкага Саюза і Югаславіі. Апошняй пра сваю самастойнасць абвясціла Чарнагорыя, у 2006 годзе. А перад ёй была доўгая паўза: Славакія і Чэхія адасобіліся 1 студзеня 1993 года. Нядаўна, значыць, быў юбілей — 25 гадоў незалежнасці.

Гэтымі днямі я гартаў «СБ» і ўбачыў нататку Інэсы Плескачэўскай пад цьмянай, але кідкай назвай «Филология бархатного развода». Ясна, такое прамінуць нельга. :-)

Чытаць далей →