«Шолота з болота!», або Пра музейную дыялекталогію

Днямі добрая знаёмая падзялілася маленькай радасцю: на сядзібе дзеда ў Баранавіцкім раёне па яе ініцыятыве быў створаны мілы і ўтульны сямейны музейчык. На некамерцыйнай аснове, чыста для сябе, каб зберагчы тое, што захавалася, і паказваць пры нагодзе суседзям ды іншым цікаўным.     Але маю ўвагу найперш прыцягнула… (чытаць далей)

Гаворкі Беларусі

14 кастрычніка 2020 г. адбылася закрытая прэм’ера дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі». Прэзентацыя фільма праходзіла на сустрэчы навуковага гуртка «Чалавек і мовы» на базе кафедры агульнага мовазнаўства МДЛУ. Вадзім Шклярык прадставіў даследаванні, якія праводзіць аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя… (чытаць далей)

Пераслаўль-Залескі – горад кантрастаў (антрапалагічныя нататкі школьніц)

У апошнія дні красавіка і на пачатку траўня, пакуль усе нармальныя людзі святкавалі хто Вялікдзень, а хто Першае мая, некаторыя апантаныя навукоўцы (і аматары) накіраваліся ў Маскву на зусім іншае свята. Насамрэч, нават не ў Маскву, а ў невялікі, але… (чытаць далей)

Несправядліва забытыя…

Днямі да сяброў суполкі Philology.by звярнуўся Аляксандр Кошаль з просьбай дапамагчы ў зборы інфармацыі пра Адама Паўлюкаўца, аўтара падручніка «Мова эсперанта» (Мінск, 1992). Беглы пошук па даступных друкаваных крыніцах паказаў, што звестак пра гэтага чалавека сапраўды няма. Некалькі згадак удалося… (чытаць далей)

Каб не стаць ныздарамі

На мінулым тыдні адбылася ўнікальная для беларускай культуры падзея — быў прэзентаваны Новы Запавет, перакладзены мовазнаўцам Ф. Д. Клімчуком на заходнепалескую гаворку. Грошы на выданне былі паспяхова сабраны праз краўдфандынг, дзякуючы чаму плён больш чым 20-гадовай працы перакладчыка ўрэшце пабачыў… (чытаць далей)

Спарадкаваная вольніца, або Новы погляд на непадрыхтаванае вуснае маўленне

У верасні 2018 года ў БДУ была абаронена вельмі цікавая кандыдацкая дысертацыя – «Варыянтнасць у гетэрагенным гарадскім маўленні (на матэрыяле запісаў у г. п. Хоцімску)». У даследаванні паказваецца, на якой мове гаворыць беларускі райцэнтр. Мы папрасілі Наталлю Яненка, аўтарку дысертацыі,… (чытаць далей)

Назвалі лепшыя публікацыі 2017 году ў галіне беларусістыкі

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі абвясціў вынікі конкурсу на лепшыя навуковыя публікацыі за 2017 год. У шорт-лісце секцыі гуманітарных навук былі: Алесь Бельскі. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. – 344 с. Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. Літаратура. Гісторыя.… (чытаць далей)

Памерла гаворачая гарыла Кока (1971–2018)

Калі выкладаеш мовазнаўства, то часта заўважаеш: для студэнтаў гэты прадмет складаны. Семіётыка, рэферэнт, рэма, рэканструкцыя, суплетывізм, цыркумфікс, пратэза, фузія — натуральна, што галава ідзе кругам… Аднак ёсць пару тэм, якія абмяркоўваюцца з ахвотай. Адна з іх — камунікацыя жывёл. На… (чытаць далей)

Чаму Рыгу назвалі Рыгай?

Яшчэ ў XII стагоддзі існавала вёска, на месцы якой у 1201 годзе біскуп Альберт заснаваў горад-крэпасць Рыгу (Rīga). Порт і горад будаваліся ля ракі Рыга, колішнім правым прытоку Даўгавы (пазней рака называлася Рыдзэнэ, Рыдзыня; па-латышску Rīga, Rīdzene, Rīdziņa). З часам… (чытаць далей)

Новая кніга Г. А. Цыхуна «Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў» (2018)

Philology.BY ужо меў гонар пісаць пра Генадзя Апанасавіча Цыхуна. Чытаць яго кнігі, слухаць яго выступленні — заўсёды сапраўдная асалода. Уражвае глыбіня ведаў і шырыня інтарэсаў шаноўнага прафесара, а таксама яго дасціпнасць і мудрасць. І вось нядаўна пабачыла свет новая кніга даследчыка «Прастора мовы.… (чытаць далей)