Юбілейная статыстыка

Нядаўна споўнілася 10 гадоў, як на нашым сайце былі выстаўлены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і 5-томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—1998). У сувязі з юбілеем мы вырашылі паглядзець, колькі ж чалавек заходзіла на адпаведныя старонкі раней і ці… (чытаць далей)

Апублікавана новая Інструкцыя па транслітарацыі назваў геаграфічных аб’ектаў

Учора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by была апублікавана новая Інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы і транслітарацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў літарамі лацінскага алфавіта. Змен у параўнанні з ранейшай Інструкцыяй, прынятай яшчэ ў… (чытаць далей)

Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння (Мінск, 2–3.11.2022)

Філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння», якая пройдзе 2–3 лістапада 2022 года ў Мінску.… (чытаць далей)

Новы праект на сайце: бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы

З нядаўняга часу на сайце Philology.by па адрасе https://microtop.philology.by/ стала даступна электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы – з магчымасцю ажыццяўлення выбаркі па абласцях і раёнах, з інтэрактыўнай картай і статыстыкай. Мікратапонімы – гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (балот, лясоў, палёў,… (чытаць далей)

«Шолота з болота!», або Пра музейную дыялекталогію

Днямі добрая знаёмая падзялілася маленькай радасцю: на сядзібе дзеда ў Баранавіцкім раёне па яе ініцыятыве быў створаны мілы і ўтульны сямейны музейчык. На некамерцыйнай аснове, чыста для сябе, каб зберагчы тое, што захавалася, і паказваць пры нагодзе суседзям ды іншым цікаўным.     Але маю ўвагу найперш прыцягнула… (чытаць далей)

Дыялекталагічная экспедыцыя ў колішні край старавераў

Сёлета пасля працяглага перапынку акадэмічныя дыялектолагі аднавілі свае экспедыцыйныя выезды. Так, з 5 па 9 ліпеня мы з калегам Юрыем Маліцкім працавалі ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці (на паўночны ўсход ад Гомеля і да мяжы з Расіяй). Гэта адзін з… (чытаць далей)

Арнольд Міхневіч: “Навукі без эўрыстыкі, без нейкіх, хоць маленькіх, але адкрыццяў проста не існуе”

Інтэрв’ю прафесара Таццяны Расціславаўны Рамзы з прафесарам Арнольдам Яфімавічам Міхневічам. (Першапачаткова было апублікавана на сайце “Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў”. Сайт цяпер не працуе.) Арнольд Яфімавіч, Вы прайшлі ўсе этапы навуковай дзейнасці — ад аспіранта да рэктара і акадэміка. З Вашага досведу,… (чытаць далей)

Дыялекталагічная экспедыцыя на радзіму Івана Насовіча

Чарговая экспедыцыя супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, гэтым разам у Чавускі раён Магілёўскай вобласці (з 17 па 21 чэрвеня), пачалася з не вельмі добрых знакаў. Сапсаванае кола ў маршрутцы, нежаданне міліцыянера пускаць у… (чытаць далей)

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) запрашае прыняць удзел у Першым міжнародным навуковым кангрэсе «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы» і адсвяткаваць 90-годдзе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Кангрэс адбудзецца 31 кастрычніка… (чытаць далей)

Прага акадэмічная і не толькі, або Сказ пра тое, як «два дурнэ пойіхалы в турнэ»

Многія з калег ужо ведаюць, што на мінулым тыдні мы з маім сябрам і колішнім аднагрупнікам Юрам Чарнякевічам з’ездзілі ў Прагу на арганізаваную Славянскім інстытутам Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі дыялекталагічную канферэнцыю (афіцыйна, з пералікам краін-удзельніц і секцый пра гэтую падзею… (чытаць далей)